Міхал Юзаф Францкевіч ( — ) — выкладчык і рэктар Шчучынскай школы піяраў, Літоўскі правінцыял ордэна.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1730 годзе ў Віленскім ваяводстве.

У 1747 годзе ў Вільні ўступіў у ордэн піяраў. Пасля двухгадовага курсу навіцыяту ў 1749 годзе ў Любяшове склаў першыя манаскія абеты. Пачаў выкладаць у піярскіх калегіумах. Быў прафесарам гісторыі і красамоўства. Атрымаў пасаду рэктара Шчучынскага калегіума піяраў. З 1775 па 1778 год быў Літоўскім правінцыялам.

Быў блізка знаёмы з Гродзенскім старастам Антоніем Тызенгаўзам. У сучаснікаў існавала нават прымаўка: «разумны як Францкевіч».

Памёр у Шчучыне ў 1780 годзе.

Спасылкі Краязнаўчы каляндар

Катэгорыя:Піяры