Флавія́н Мікала́евіч Дабра́нскі (; —1919) — рускі філолаг, гісторык, археограф, педагогVytautas Merkys. Flavianas Dobrianskis. /Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. V (Dis-Fatva). V.: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004, 40 psl.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і святара сяла Чэрніцы Наваград-Валынскага павета Валынскай губерні. У 1868 годзе скончыў Валынскую духоўную семінарыю, пасля чаго працягнуў навучанне ў Маскоўскай духоўнай акадэміі, якую скончыў у 1872 годзе.
Па заканчэнні акадэміі быў накіраваны выкладаць у горад Вільню, дзе і правёў усё жыццё. З 1872 па 1883 год Флавіян Дабранскі выкладаў грэчаскую мову ў Літоўскай духоўнай праваслаўнай семінарыі. У 1876 годзе Дабранскага запрасілі ў склад Часовай камісіі, створанай у сувязі з Найвышэйша зацверджаным праектам адкрыцця ў Вільні Публічнай бібліятэкі, з музеем пры ёй. Працу ў гэтай камісіі Флавіян Дабранскі многія гады сумяшчаў з выкладаннем у семінарыі; пасля, у 1902 годзе, ён быў прызначаны старшынёй гэтай камісіі.
У 1883 годзе Флавіян Дабранскі перайшоў з семінарыі ў Віленскі настаўніцкі інстытут, дзе быў прызначаны выкладчыкам гісторыі і геаграфіі. У 1886 годзе Дабранскага ўключылі ў склад Віленскай археаграфічнай камісіі, працу ў якой ён таксама сумяшчаў з выкладаннем у інстытуце. Пасля ён узначаліў і гэту камісію; назва яго пасады ў 1902—1913 гадах — старшыня Камісіі па стварэнні Публічнай бібліятэкі і Археаграфічнай камісіі ў Вільні. Дабранскі таксама быў членам савета Паўночна-заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства.
У 1914 годзе Флавіян Дабранскі быў прызначаны дырэктарам Віленскага яўрэйскага настаўніцкага інстытута. У час Першай сусветнай вайны, у 1915 годзе нямецкая армія заняла горад. Пасля выхаду нямецкіх акупантаў 2 студзеня 1919 года Вільняй упершыню авалодалі польскія ўзброеныя фарміраванні. Праз тры дні, 5 студзеня іх выбіла з горада Чырвоная армія, аднак 19 красавіка Польшча зноў акупавала Вільню, і такім чынам жыццё пажылога рускага навукоўца завяршылася ў акупацыі. 11 кастрычніка 1919 года пры асабістым удзеле Юзафа Пілсудскага ў Вільні быў спешна (указ пра стварэнне ўніверсітэта Пілсудскі падпісаў 28 жніўня 1919 года) адкрыты Універсітэт Стэфана Баторыя, куды перадалі, у тым ліку, фонды Публічнай бібліятэкі, якія на працягу дзесяцігоддзяў збіралі Флавіян Дабранскі і яго калегі.
Навуковая дзейнасць Аўтар «Слоўніка асаблівасцей грэчаскіх дыялектаў...» (1879), прадмоў да 15 (1888), 21 (1894), 26 (1899), 31, 34-га тамоў Актаў віленскай камісіі, прац «Вільня і наваколле» (1883) - адзінага на рускай мове (да Кастрычніцкай рэвалюцыі) даведніка па Вільні, які неаднаразова перавыдаваўся пад рознымі назвамі з дадаткамі і выпраўленнямі (1883, 1890, 1904 гг.), «Пра літоўскіх татараў» (1906), публіцыстычных артыкулаў. Склаў і выдаў каталог рэчаў музея старажытнасцей у Вільні (1879), вопіс рукапісаў Віленскай публічнай бібліятэкі (1882).
Працы Словарь особенностей греческих диалектов дорического, эолического, ионического и аттического, с образцами этих диалектов. Пособие при чтении этих диалектов (1879) Путеводитель по Виленской Публичной библиотеке (1879, 1904) Каталог предметов музея древностей, состоящего при Виленской Публичной библиотеке (1879, 1885) Описание рукописей Виленской Публичной библиотеки, церковнославянских и русских (1882) Описание рукописного отделения Виленской Публичной библиотеки (т.2, 1897; т.5, 1906) Каталог дублетов русского отделения Виленской Публичной библиотеки (1877, 1902) Отчёт о командировке на Парижскую всемирную выставку 1900 г. (1902) О литовских татарах" (1906)
Многія артыкулы і бібліяграфічныя нататкі Флавіяна Дабранскага апублікаваны ў «Віленскім весніку». Ф. Д. Путеводитель по Вильне и её окрестностям. 2-е испр. изд. Вильна: 1890. Ф. Добрянский. Старая и новая Вильна. Изд. 3-е. Вильна: Типография А. Г. Сыркина, 1904.
Крыніцы
Літаратура
Ф. Добрянский. Вильна и её окрестности (1883) Ф. Добрянский. Старая и новая Вильна (1904)
Спасылкі Vytautas Merkys. Flavianas Dobrianskis. /Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. V (Dis-Fatva). V.: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004, 40 psl Біяграфія і тэксты ў Балтыйскам архіве Necrolithuanica. — Carlas von Schmithas, Reda Griškaitė, 2006, s. 83.
Катэгорыя:Выпускнікі Валынскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Філолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Старшыні Віленскай археаграфічнай камісіі