Групоўка войск «Поўнач» () — аператыўна-стратэгічнае тэрытарыяльнае аб’яднанне войск Расійскай Федэрацыі падчас расійскай-ўкраінскай вайны. Групоўка «Поўнач» прыкрывае тылавыя Белгарадскі, Курскі і Бранскі напрамкі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, а таксама ўдзельнічае ў захопе тэрыторыі Украіны на Сумскім і Харкаўскім напрамках.
Аснову групоўкі складаюць мотастралковыя падраздзяленні двух армейскіх карпусоў адноўленай 1 сакавіка 2024 года Ленінградскай ваеннай акругі і войск Групы прыкрыцця мяжы.
Гісторыя 10 мая 2024 года войскі групоўкі ўвайшлі на тэрыторыю Харкаўскай вобласці Украіны з мэтай стварыць т.зв. «санітарную зону» уздоўж расійска-ўкраінскай мяжы і адсунуць Узброеныя сілы Украіны ад мяжы.
У жніўні 2024 года групоўка была ўзмоцнена дадатковымі падраздзяленнямі для ліквідацыі Курскага выступу УСУ ў Курскай вобласці.
З сакавіка 2024 года узначальваў групоўку генерал-палкоўнік Аляксандр Лапін. 9 жніўня 2025 года камандаванне групоўкай «Поўнач» прыняў генерал-палкоўнік Яўген НікіфараўДорогие подписчики, генералы, офицеры, прапорщики, сержанты и солдаты группировки войск «Север»! Представляем Вам аудиозапись напутственных слов генерал-полковника Александра Павловича Лапина… «Северный Ветер», 09.08.2025.
Пасля вызвалення Курскай вобласці групоўка «Курск» нараўне з групоўкай «Поўнач» працягнула наступленне ў Сумскай вобласці Украіны.
Крыніцы
Катэгорыя:Групоўкі войск Расіі ў расійска-ўкраінскай вайне