Даве́раная асо́ба — асоба ў некаторых постсавецкіх краінах, у тым ліку Беларусі, якая ў перыяд выбараў у прадстаўнічыя органы ўлады ці кіраўніка дзяржавы знаёміць выбаршчыкаў з кандыдатам на выбарную пасаду і агітуе за яго выбранне.
Колькасць давераных асоб ад кандыдатаў на выбарныя пасады вызначаецца заканадаўствам аб выбарах. Давераная асоба не можа ўваходзіць у склад выбарчай камісіі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Выбарчае права