Fortune 500 — гэта штогадовы спіс, які складаецца часопісам Fortune і ўключае 500 найбуйнейшых карпарацый ЗША па прыбытку за адпаведны фінансавы год. У спіс уваходзяць як публічныя кампаніі, так і прыватныя кампаніі, даходы якіх вядомыя грамадскасці.
Fortune 500 выкарыстоўваецца часцей, чым яго падмноства Fortune 100 або надмноства Fortune 1000.
Спіс Fortune 500 быў створаны рэдактарам Fortune Эдгарам П. Смітам, першы спіс быў апублікаваны ў студзені 1955 года. На той момант ў дзесятку найбуйнейшых кампаній уваходзілі General Motors, Jersey Standard, US Steel, General Electric, Esmark, Chrysler, Armour, Gulf Oil, Mobil і DuPont.
Спачатку Fortune 500 абмяжоўваўся прамысловымі кампаніямі. У той жа час Fortune публікаваў спісы 50 найбуйнейшых камерцыйных банкаў, камунальных службаў, страхавых кампаній, кампаній рознічнага гандлю і транспартных кампаній. У 1994 годзе часопіс змяніў метадалогію і уключыў ў спіс кампаніі сферы паслуг. Такім чынам у спіс увайшоў 291 новы ўдзельнік, у тым ліку тры з іх трапілі ў першую дзясятку.
Гл. таксама Fortune 1000 S&P 500
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Рэйтынгі Катэгорыя:Кампаніі ЗША