Хуан Альфонсо Букхаўт (; , , Каралеўства Нідэрландаў) — дзяржаўны дзеяч і палітык Арубы. Губернатар Арубы з 1 студзеня 2017 года. Раней, з 14 лістапада 2013 па 17 лістапада 2016 года, ён выконваў абавязкі паўнамоцнага міністра.

Біяграфія У 1991—1994 гадах працаваў у апараце паўнамоцнага міністра Арубы. З 1994 па 2005 год займаў пасады фінансавага менеджара і дырэктара ў прыватным сектары. У 2005—2013 гадах узначальваў Упраўленне партоў Арубы. Таксама з кастрычніка 2010 па лістапад 2013 года быў старшынём Чырвонага Крыжа Арубы.

13 лістапада 2013 года ён быў прызначаны паўнамоцным міністрам Арубы ад Народнай партыі, змяніўшы Эдвіна Абата. 17 лістапада 2016 года на гэтай пасадзе яго змяніў яшчэ адзін прадстаўнік Народнай партыі Хуан Давід Іраўскін.

Губернатар У кастрычніку 2016 года Савет міністраў Каралеўства Нідэрландаў прызначыў Букхаўта губернатарам Арубы, які павінен быў пачаць выконваць абавязкі з 1 студзеня 2017 года. Яго кандыдатуру вылучыў нідэрландскі міністр унутраных спраў і каралеўскіх адносін Роналд Пластэрк.

Гэтае рашэнне выклікала крытыку з боку ўрада Арубы, які заявіў, што правілы Савета міністраў Каралеўства адносна прызначэння губернатараў не былі выкананыя, і выказаў патрабаванне адмяніць прызначэнне, бо Букхаўт займаў пасаду паўнамоцнага міністра. Міністэрства ўнутраных спраў і па справах Каралеўства адказала, што ўсе працэдуры былі выкананыя. Урад Арубы ў сваю чаргу вылучаў на гэтую пасаду міністра фінансаў Анхеля Бермудэса.

Пасля кабінет міністраў Арубы вынес рашэнне аб вотуме недаверу Букхаўту, што прымусіла яго сысці з пасады паўнамоцнага міністра Арубы 1 лістапада 2016 года. 18 кастрычніка канфлікт паміж прэм’ер-міністрам Арубы Майкам Эманам і Роналдам Пластэркам быў улагоджаны: Эман пагадзіўся з прызначэннем Букхаўта, а бакі сумесна заявілі, што працэс не быў праведзены .

Крыніцы

Катэгорыя:Губернатары Арубы Катэгорыя:Паўнамоцныя міністра Арубы