Багуміл Даві́сан (; , Варшава — ) — польскі акцёр.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Варшаве. Вучыўся ў Варшаўскай драматычнай школе. Дэбютаваў у 1837 годзе. У 1838 годзе выступаў у Вільні, у 1839 годзе — у Мінску ў трупе В. Ашпергера. З 1840 года іграў у Варшаве, Плоцку, Львове, Гамбургу, Дрэздэне, ЗША і іншых гарадах.
Памёр года ў Дрэздэне.
Творчасць
Акцёр вылучаўся вялікім сцэнічным тэмпераментам і выразнай знешнасцю. Найбольшыя яго дасягненні — трагедыйна-характарныя ролі ў п’есах У. Шэкспіра, Ф. Шылера, Ж.-Б. Мальера.
Іграў таксама Вацлава («Муж і жонка» А. Фрэдры), Валека («Ціхія воды рвуць берагі» Ф. Л. Шродэра), барона Санваля («Шаснаццаць гадоў назад» В. Дуцанга), Старога англічаніна («Мірандаліна» К. Гальдоні).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Акцёры тэатра Польшчы Катэгорыя:Постаці Мінска