Юзаф Заліўскі () — удзельнік польскага нацыянальна-вызвольнага руху 1820 — пач. 1830-х гадоў, адзін з лідараў польскай палітычнай эміграцыі ў Францыі.
Біяграфія З 1817 служыў у войску Каралеўства Польскага, член нелегальных арганізацый — Саюза вольных палякаў, Патрыятычнага таварыства і інш. Удзельнік паўстання 1830—31 гадоў. У ноч на 30 лістапада 1830 кіраваў захопам арсенала ў Варшаве, удзельнічаў у стварэнні паўстанцкіх атрадаў, у баях, меў чын палкоўніка. Пасля падаўлення паўстання эмігрыраваў у Францыю, дзе зблізіўся з рухам карбанарыяў. У 1832 годзе перайшоў на тэрыторыю Галіцыі, дзе арыштаваны і засуджаны да пакарання смерцю, якое заменена на 20-гадовае зняволенне. У 1848 годзе амнісціраваны, выехаў у Парыж, дзе і памёр.
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў