Юрый Віктаравіч Кітурка (нар. , Гродна) — беларускі гісторык і музейны дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (2001). Дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея з 2003 года.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Гродне. У 1990 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Больш за год выкладаў гісторыю рэлігіі ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.

З 1991 года працуе ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі — спачатку экскурсаводам, затым навуковым супрацоўнікам. У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 2003 года займае пасаду дырэктара музея.

Навуковая дзейнасць Асноўныя напрамкі даследаванняў — гісторыя Гродзеншчыны, беларуска-польскія адносіны канца XIX — пачатку XX ст., гісторыя ўзбраення.

Сям’я Жонка — Ірына Фёдараўна Кітурка (нар. 1970), гісторык, доктар гістарычных навук, з 2017 года — рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы. Ёсць сын, які таксама скончыў гістарычны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Музейшчыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1964 годзе Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук