Ваенна-рэвалюцыйны савет германскіх войск Усходняга фронту — орган палітычнага кіраўніцтва камітэтамі салдацкіх дэпутатаў германскіх войск у лістападзе 1918 — пачатк 1919 года. Створаны ў Мінску. Дзейнічаў пад кіраўніцтвам Федэрацыі замежных груп РКП(б), у кантакце з нямецкай секцыяй Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б), бюро ваенных федэрацый Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернскіх арганізацый РКП(б).

Кіраваў ротнымі, палкавымі і раённымі камітэтамі салдацкіх дэпутатаў, вёў агітацыю за мір, выпускаў газету, лістоўкі, адозвы на нямецкай мове. Пры савеце дзейнічалі агітацыйна-прапагандысцкі аддзел (30 чалавек), школа прапагандыстаў.

Склад У савет уваходзілі прадстаўнікі «Саюза Спартака», члены Федэрацыі замежных груп РКП(б), рэвалюцыйна настроеныя салдаты германскіх войск.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:КПСС