Сцяпан Віктаравіч Чубенка (; , , Данецкая вобласць, Украіна — , , Данецкая Народная Рэспубліка) — украінскі школьнік і патрыёт, які быў выкрадзены прарасійскімі сепаратыстамі Данецкай Народнай Рэспублікі, падвергнуты катаванням і расстраляны за праўкраінскую пазіцыю. Герой Украіны (2025, пасмяротна).

Біяграфіяі Вучыўся ў краматорскай агульнаадукацыйнай школе № 12, захапляўся грэка-рымскай барацьбой, а пазней футболам. З пачаткам прарасійскіх мітынгаў ва Украіне 2014 года браў удзел у мітынгах у падтрымку цэласнасці Украіны, якія праводзіліся ў Краматорску.

Калі ў красавіку 2014 года пачаўся захоп горада прарасійскімі акупантамі, бацькі, баючыся за яго жыццё, адправілі Сцяпана ў Расію, да дзеда. Аднак праз месяц юнак вярнуўся, заявіўшы бацькам: «Я не магу як пацук сядзець у тыле».

У пачатку ліпеня 2014 года Сцяпан адправіўся да сябра ў Кіеў. Аднак неўзабаве пасля вызвалення Краматорска ад расійскіх сілаў ён паехаў дадому цягніком, які ішоў праз заняты расіянамі Данецк. На тым этапе вайна не была поўнамаштабнай, яна была гібрыднай: без дакладнай лініі фронту, а транспарт спачатку хадзіў так, як хадзіў у мірны час, праз блокпасты.

Баевікі з батальёна «Керч» знялі яго з цягніка. Па адной з версій, сепаратысты затрымалі яго, убачыўшы на заплечніку сіне-жоўтую стужку, па іншай — з-за таго, што школьнік уступіў у слоўную сварку з сепаратыстамі, адстойваючы пазіцыю захавання цэласнасці Украіны.

Пасля таго як сын знік, бацькі кінуліся на яго пошукі ў Данецк. Там ім паведамілі, што Сцяпана адправілі на прымусовыя работы — нібыта капаць акопы ў пасёлак Гарбачэва-Мыхайліўка. Бацькі адразу ж кінуліся туды, аднак спробы знайсці Сцяпана не мелі поспеху. Мясцовае начальства сцвярджала, што Сцяпан збег падчас мінамётнага абстрэлу.

Бацькі Сцяпана дайшлі да тагачаснага кіраўніка самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі Аляксандра Захарчанкі, і ён паабяцаў разабрацца ў знікненні падлетка. Неўзабаве ён паведаміў бацькам, што Сцяпана расстралялі, і паабяцаў знайсці і пакараць вінаватых.

У канцы верасня 2014 года цела Сцяпана было знойдзена ў пасёлку Гарбачэва-Мыхайліўка. Эксгумацыя, у выніку якой маці апазнала сына, была праведзена 6 кастрычніка. Пахавалі юнака 8 лістапада 2014 года ў Краматорску.

Забойства Злачынства расследавалі паралельна следчыя Украіны (горад Тарэцк) і следчыя «ДНР». Як высветлілася, пасля затрымання ў Данецку Сцяпан падвяргаўся жорсткім катаванням. Катаванні працягваліся і ў Гарбачэва-Мыхайліўке. Ананімны сведка тых падзей заявіў наступнае: «Яго білі нагамі, пакуль сядзеў, звязаны, пад камендатурай. Зубы выбілі. Павялі да берага ракі. Рукі скруцілі за спінай скотчам, футболку — на галаву. Красоўкі з яго перад расстрэлам знялі марадзёры». Абодва расследаванні ўстанавілі трох выканаўцаў: Вадзіма Пагодзіна («Керч»), Юрыя Маскалёва («Жора») і Максіма Сухамлінава («Буба»). Сухамлінаў зрабіў першы стрэл у вобласць патыліцы непаўналетняга, які знаходзіўся на каленях у акопе са звязанымі за спіной рукамі. Улічваючы, што пасля стрэлу юнак падаваў прыкметы жыцця, Пагодзін узяў у Сухамлінава пісталет і зрабіў яшчэ не менш як чатыры стрэлы ў патылічную вобласць галавы, ад якіх той памёр на месцы.

Следства Пагодзіна, Маскалёв і Сухамлінава ўлады ДНР абвінавацілі ў забойстве, учыненым групай асоб па матывах ідэалагічнай нянавісці, суд пастанавіў змясціць іх пад варту. Пасля стала ясна, што гэта была маніпуляцыя: справа з месца не ссунулася і вінаватых так і не пакаралі. У красавіку 2015 года пракуратура ДНР паведаміла афіцыйным лістом: «Фактычнае месцазнаходжанне названых асоб не ўстаноўлена». У выніку Маскалёў адседзеў некалькі гадоў у ДНР, пазней апынуўся на радзіме ў Чувашыі, дзе быў арыштаваны па «чырвонай картцы» Інтэрпала — у міжнародны вышук усіх траіх забойцаў падала Украіна. Выдачы, аднак, не адбылося, і забойцу выпусцілі на волю.

20 чэрвеня 2017 года ў Ялце (па запыце Інтэрпола) быў затрыманы Пагодзін. Але і яго ў хуткім часе адпусцілі. Напачатку 2023 году ў СМІ з’явілася інфармацыя, што Пагодзіна арыштавалі на тэрыторыі ДНР паводле абвінавачання ў «арганізацыі арганізаванай злачыннай групоўкі». Аднак ён ізноў апынуўся на волі. А ў канцы 2024 года мабілізаваўся ў армію Расіі. У ліпені 2025 года на сваёй старонцы УКантакце Пагодзін напісаў, што быў паранены, а праз месяц — што знаходзіцца ў пункце часовай дыслакацыі расійскіх войскаў паблізу акупаванага Дэбальцава.

Сухамлінаў здолеў збегчы з тэрыторыі ДНР і «згубіўся» на тэрыторыі Расіі.

Ушанаванне памяці У пачатку снежня 2021 года ў Краматорску адкрылі помнік Сцяпану Чубенка (скульптар Ігар Несцярэнка).

Узнагароды Герой Украіны (1 кастрычніка 2025, пасмяротна)Указ Президента Украины от 1 октября 2025 года № 738/2025 «О присвоении С. Чубенко звания Герой Украины» Ордэн «За мужнасць» III ступені (28 чэрвеня 2017, пасмяротна) Ордэн «Народны Герой Украіны» (8 мая 2016, пасмяротна)

Крыніцы

Катэгорыя:Забітыя дзеці Катэгорыя:Героі Украіны — кавалеры ордэна «Залатая Зорка»