Мікалай Андрэевіч Арасла́наў () — беларускі мастак, акварэліст.

Біяграфія Нарадзіўся 8 студзеня 1948 года ў Чавусах Магілёўскай вобласці.

Займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам заслужанага настаўніка Беларусі Р. Ф. Самойлава.

У 1967 годзе паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1972 годзе. Вучыўся ў І. Сталярова і Д. П. Генеральніцкага.

З 1972 года працаваў выкладчыкам і мастаком у ўстановах культуры, выкладчыкам выяўленчага мастацтва ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.

Удзельнік гарадскіх і абласных мастацкіх выстаў з 1973 года, рэспубліканскіх — з 1980 года.

Член творчага аб’яднання мастакоў «Віцебская акварэль» з 1997 года, член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года.

Памёр 4 кастрычніка 2025 года.

Творчасць Працаваў у тэхніцы акварэлі, пераважна ў жанры пейзажу. Сярод вядомых прац — «Ноч на рацэ Друць» (2005), «Купальская ноч» (2002), «Канец зімы» (2002), «Залаты вечар. Рака Проня» (2006), «Апошні лёд на Проні», «Ціхая затока», «Рака майго дзяцінства», «Апошні прамень», «Казка», «Прасторы».

Творы захоўваюцца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава, Бялыніцкім раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Мсціслаўскім раённым гісторыка-археалагічным музеі, Чавускім раённым краязнаўчым музеі, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.

Крыніцы

Літаратура Строгіна, С. Арасланаў Мікалай Андрэевіч / Святлана Строгіна // Строгіна, С. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны : зборнік артыкулаў / Святлана Строгіна. — Мінск, 2009. — С. 16. Фатыхова, Г. А. Арасланов Николай Андреевич / Г. А. Фатыхова // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2020. — Т. 6, кн. 1 : Могилевская область : А — К. — С. 20. Дериглазова, А. Акварели Арасланова / А. Дериглазова // Четверг. — 2006. — 7 марта. — С. 3. Дериглазова, А. В пейзажах Арасланова звучат мелодии природы / А. Дериглазова // Могилевская правда. — 1999. — 12 мая. — С. 12. Зинькевич, Л. Акварель Николая Арасланова / Л. Зинькевич // Могилевская правда. — 2003. — 24 октября. — С. 16. І «ажывае» палатно… // Іскра (Чавусы). — 2013. — 31 жніўня. — С. 3. Калеснікава, Н. «Прыроду можна пісаць толькі сэрцам…» / Наталля Калеснікава // Іскра (Чавусы). — 2017. — 29 ліпеня. — С. 5 : фота. Соколовская, В. Истоки / В. Соколовская / Магілёўскія ведамасці. — 2005. — 9 чэрвеня. — С. 3. Шустов, Д. Акварель — это состояние души / Д. Шустов // Де-факто. — 1998. — 24 декабря. — С. 5.

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1948 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чавусах Катэгорыя:Акварэлісты Беларусі