Царква хрысціян веры Евангельскай «Благадаць» — пратэстанцкі храм у горадзе Нароўля Гомельскай вобласці Беларусі. Заснаваны ў 1996 г. па ініцыятыве Юрыя Уладзіміравіча Харлана, які і стаў пастырам пратэстанцкай суполкі. Будынак храма мае эклектычны архітэктурны выгляд. Суполка ўваходзіць у склад Аб’яднанай царквы хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь.
Гісторыя Храм і суполка былі зарэгістраваны ў Нароўлі ў 1996 г. па ініцыятыве Юрыя Уладзіміравіча Харлана, якога мясцовыя пратэстанты папрасілі весці службы ў Нароўлі і быць пастарам. Сваю місіянерскую працу Юрый Харлан пачынаў з пропаведзяў Евангелля Ісуса Хрыста яшчэ да рэгістрацыі суполкі; службы праходзілі ў Нароўлі ў простым здымным доме. Паралельна вернікі збіралі дакументы на рэгістрацыю суполкі. На заяву вернікаў мясцовыя ўлады далі пад рэлігійную суполку нежылы будынак без вокнаў і дзвярэй, які вернікі самі аднавілі.
Колькасць членаў суполкі ў Нароўлі невялікая: службы ў храме наведваюць каля 30 вернікаў, сярод якіх ёсць дзеці і падлеткі. Служэнні здзяйсняюцца па пятніцах у 19.00 і па нядзелях у 11.00. Ёсць і іншыя формы зносін вернікаў, святочныя мерапрыемствы, якія праходзяць у залежнасці ад каляндарных дат. Большасць мерапрыемстваў суполкі праходзіць у самім будынку ці на тэрыторыі храма. Штогод, пачынаючы з 2000 г., суполка арганізуе Калядныя сустрэчы з падарункамі для дзяцей. Вернікі аказваюць сацыяльную дамапогу (харчовыя наборы) тым людзям, якія маюць у гэтым патрэбу. Працуе пры храме нядзельная школа для дзяцей, дзе расказваюць пра значэнне духоўных каштоўнасцей. Пастары 1996—2025-? — Юрый Уладзіміравіч Харлан, пастаритак настало время рассказать вам о спикерах Адрас Адрас Царквы хрысціян веры Евангельскай «Благадаць» у г. Нароўлі: 247802 Беларусь, Гомельская вобласць, г. Нароўля, вул. Камуністычная, 39. Гл. таксама Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Нароўля) Свята-Іаана-Багаслоўская царква (Нароўля)
Спасылкі Невмержицкая, Л. О церкви христиан веры евангельской «Благодать» в Наровле рассказывает Юрий Харлан / Л. Невмержицкая // Прыпяцкая праўда. — 12 красавіка 2025. — №15. — С. 6.
Катэгорыя:Нароўля Катэгорыя:Пратэстанцкія храмы Нараўлянскага раёна Катэгорыя:Пяцідзясятніцтва ў Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Нароўлі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі эклектыкі Катэгорыя:З’явіліся ў 1996 годзе