Іван Іванавіч Каладо́ўскі (нар. , Віцебск, БССР) — беларускі мастак і педагог.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Віцебску. У 1973 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава па спецыяльнасці «Маляванне, чарчэнне і працоўнае навучанне» і атрымаў кваліфікацыю «настаўнік малявання, чарчэння і працоўнага навучання ў сярэдняй школе».

У 1974 годзе пачаў працаваць выкладчыкам кафедры малявання і жывапісу Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, з 1979 года — выкладчык кафедры мастацкай графікі і методыкі працоўнага навучання.

У 1991—2016 гадах - старшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава; у 2016—2021 гадах — дацэнт кафедры; з 2021 па 2024 год — старшы выкладчык гэтай жа кафедры.

Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2008), падзячным лістом 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады г. Віцебска (2016), дыпломам лаўрэата конкурсу на лепшую навукова-даследчую працу ў намінацыі «Лепшы падручнік (вучэбны дапаможнік) года» (2017), а таксама нагрудным знакам адзнакі «За адзнаку» (2021).

Крыніцы

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1945 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебску