Ігар Гросу (; ) — малдаўскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Старшыня Парламента Рэспублікі Малдова XI склікання. Дэпутат Парламента Рэспублікі Малдова X—XI скліканняў з 9 сакавіка 2019 года. Старшыня партыі «Дзеянне і салідарнасць» з 9 снежня 2020 года.
Біяграфія У 1990—1995 гадах навучаўся ў Малдоўскім дзяржаўным універсітэце і Дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Іона Крангэ. Ігар Гросу — спецыяліст у галіне гісторыі, на працягу некалькіх гадоў быў экспертам у праектах. У 2003 годзе Гросу працаваў каардынатарам праекта ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Малдова. Са снежня 2003 па чэрвень 2004 года быў менеджарам праекта ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Малдова, з 2004 па 2008 год узначальваў Сакратарыят Савета па ўдзеле ў Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Малдова. У жніўні-верасні 2008 года Ігар Гросу ўзначальваў сакратарыят Савета па ўдзеле Дэпартамента палітычнага аналізу Дзяржаўнай канцылярыі ПРААН. У 2009—2012 гадах працаваў старшым экспертам Дзяржаўнай канцылярыі. У 2005—2012 гадах займаў пасаду члена Савета дырэктараў «Amnesty International Moldova».
Займаў пасаду намесніка міністра адукацыі Рэспублікі Малдова ў перыяд з 2012 па 2015 год, у той самы час міністрам адукацыі была Мая Санду. У жніўні 2015 года прэм’ер-міністр Рэспублікі Малдова Валерыу Стралец звольніў Гросу і прызначыў яго галоўным кансультантам прэм’ер-міністра па пытаннях навукі, адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай абароны. Пасля адстаўкі Валерыу Стральца выконваючы абавязкі прэм’ер-міністра Георгій Брэга адхіліў Ігара Гросу ад усіх пасад, якія ён займаў ва ўрадзе.
Калі Мая Санду заснавала партыю «Дзеянне і салідарнасць» (PAS) у 2015—2016 гадах, Гросу далучыўся да яе як член-заснавальнік і стаў першым віцэ-старшынём партыі. Быў членам Палітычнага савета Выбарчага блока «ACUM Platforma DA și PAS».
На парламенцкіх выбарах 2019 года ён балатаваўся ад Выбарчага блока «ACUM Platforma DA și PAS», але прайграў дзеючаму на той час прэм’ер-міністру Паўлу Філіпу. Аднак Ігар Гросу прайшоў у парламент па агульнанацыянальным спісе блока ACUM, у якім займаў 4-е месца.
Ён заснаваў некалькі няўрадавых арганізацый, такіх як: Amnesty International Moldova, Інфармацыйны цэнтр па аказанні нацыянальнай дапамогі і няўрадавым арганізацыям Малдовы CONTACT (Centrul național de asistență și informare a ONG-urilor din Moldova «CONTACT»), Пра-Дэмакратычная асацыяцыя (Asociația Pro-Democrație), Нацыянальны маладзёжны савет Малдовы.
У снежні 2020 года, пасля таго як Мая Санду перамагла на прэзідэнцкіх выбарах і выйшла з партыі (прэзідэнт не можа быць членам ніякай палітычнай партыі паводле Канстытуцыі), Ігар Гросу стаў выконваючым абавязкі старшыні партыі «Дзеянне і салідарнасць». 25 мая 2021 года прэзідэнт Санду даручыла Гросу сфарміраваць урад у спробе распусціць парламент Рэспублікі Малдова X склікання. Пасля таго, як парламенцкая большасць пакінула парламент, прапанова была аўтаматычна адхілена. Парламент быў распушчаны 28 красавіка 2021 года, а датэрміновыя выбары адбыліся 11 ліпеня 2021 года.
Гросу балатаваўся на датэрміновых парламенцкіх выбарах 2021 года ў Рэспубліцы Малдова, заняў першае месца ў партыйным спісе PAS. Партыя перамагла на выбарах і атрымала найлепшы электаральны вынік сярод усіх канкурэнтаў у гісторыі Рэспублікі Малдова: 52,80 % галасоў і 63/101 дэпутатаў.
29 ліпеня 2021 года 64 дэпутаты прагаласавалі за прызначэнне Ігара Гросу старшынёй парламента Рэспублікі Малдова. Блок камуністаў і сацыялістаў адмовіўся ўдзельнічаць у галасаванні, дэпутаты партыі «Шор» падтрымалі яго кандыдатуру.
Узнагароды Ордэн князя Яраслава Мудрага II ступені (4 верасня 2023 года, Украіна) — за істотны асабісты ўклад ва ўмацаванне міждзяржаўнага супрацоўніцтва, падтрымку дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, папулярызацыю Украінскай дзяржавы ў свеце.
Крыніцы
Катэгорыя:Amnesty International Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Палітыкі Малдовы Катэгорыя:Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 2 ступені