Ёзэф (Ёжэф) Максіміліян Пэцваль (; 1807—1891) - венгерскі матэматык, фізік і вынаходнік, шырока вядомы даследаваннямі і вынаходствамі ў галіне оптыкі; член Аўстрыйскай акадэміі навук з 1849 года. Быў удастоены шэрага замежных узнагарод.Józeph Miksa Petzval

Лічыцца адным з заснавальнікаў геаметрычнай оптыкі, сучаснай фатаграфіі і кінематаграфіі. Сярод яго вынаходак – «партрэтны» аб'ектыў Пэцваля і тэатральны бінокль, якія выкарыстоўваюцца і сёння.

Біяграфія Нарадзіўся 6 студзеня 1807 года ў горадзе Спішска-Бела Каралеўства Венгрыя Аўстрыйскай імперыі. У 1801 годзе яго бацька ажаніўся на Зузане Кройцман (Zuzana Kreutzmann) з гэтага горада. У сям'і было шасцёра дзяцей. Бацька Ёзэфа працаваў настаўнікам у евангелічнай школе ў Спішска-Бела, таксама быў арганістам і дырыжорам. Маючы рэпутацыю музыканта, быў адораным механікам.

Першапачаткова Ёзэф вучыўся ў пачатковай школе горада Кежмарак і школе горада Падалінец. 1 кастрычніка 1819 года паступіў у сярэднюю школу горада Левача. Быў адным з найлепшых вучняў па лацінскай мове, пры гэтым адставаў у матэматыцы, але праз некаторы час ліквідаваў гэты недахоп. Пасля заканчэння сярэдняй школы навучаўся два гады ў ліцэі горада Кошыцэ (з 1823 па 1825). Пасля заканчэння год працаваў педагогам у графаў Альмашшы ў Хевешы. З 1826 па 1828 гады вучыўся ў Будапешцкім універсітэце ў Будзе, атрымаў дыплом інжынера ў 1828 годзе. У гэтым жа годзе ён паступіў у магістратуру ўніверсітэта, стаўшы ад'юнктам кафедры на фізічным факультэце ў 1831 годзе. З 1828 па 1835 гады Пэцваль адначасова працаваў у якасці інжынера гарадской гаспадаркі горада Буда. У 1830 годзе плаціна, пабудаваная па яго праекце, выратавала горад ад паводкі, выкліканай Дунаем. Пасля атрымання доктарскай ступені ў 1832 годзе, ён выкладаў як ад'юнкт-прафесар ва ўніверсітэце, дзе ў 1835 годзе быў прызначаны прафесарам па вышэйшай матэматыцы. У 1836 годзе Ёзэф Пэцваль быў запрошаны ў Венскі ўніверсітэт, дзе ўзначаліў кафедру матэматыкі ў 1837 годзе, і працаваў прафесарам да 1877 года. Апроч матэматыкі ён займаўся праблемамі механікі, балістыкі, оптыкі і акустыкі.

Навуковец жыў у пакінутым манастыры на гары Каленберг (), дзе заснаваў уласную майстэрню па апрацоўцы шкла, вырабляючы лінзы, якія пазней сталі сусветна вядомымі. У 1840 годзе ён сканструяваў свой знакаміты фатаграфічны аб'ектыў. У 1845 годзе ў Пэцваля адбыўся канфлікт з прадпрымальнікам Петэрам Вільгельмам Фрыдрыхам фон Фогтлендэрам (Peter Wilhelm Friedrich von Voigtländer (1812—1878)) аб тым, хто мае права выпускаць гэтыя аб'ектывы. У 1859 годзе дом вучонага быў узламаны, а яго рукапісы — вынік многіх гадоў даследаванняў — былі знішчаны. Аднаўленне дакументаў не было магчымым, і яго выбітны рукапіс па оптыцы быў назаўжды страчаны. З гэтага моманту Ёзэф Пэцваль заняўся акустыкай і стаў аддаляцца ад грамадства. Яго сумеснае з вытворцам оптыкі Карлам Дзіцлерам () прадпрыемства правалілася (не без удзелу Фогтлендэра) у 1862 годзе, а сам Дзіцлер памёр у 1872 годзе.

У 1869 годзе Пэцваль ажаніўся са сваёй хатняй прыслужніцай, але яна памерла праз чатыры гады. У 1877 годзе ён спыніў чытанне лекцый, выдаліўся ў манастыр на гары Каленберг і стаў пустэльнікам — палеміка з Фогтлендэрам, страта рукапісаў і няўдачы ў бізнэсе зрабілі сваю справу.

Да канца жыцця апынуўся ў гаротным становішчы і быў амаль забыты. Быў пахаваны на Цэнтральных могілках Вены.Josef Petzval

У Спішска-Бела ў доме, дзе нарадзіўся вучоны, ёсць Музей гісторыі фатаграфіі і кінематаграфіі імя Ёзэфа Пэцваля, які з'яўляецца часткай Славацкага тэхнічнага музея () у Кошыцы. Яго імем названы кратэр на адваротным баку Месяца. Таксама яго імем названа малая планета, адкрытая ў 1980 годзе (3716 Petzval, 1980 TG). У 1928 годзе Аўстрыйскі савет па адукацыі заснаваў Petzval Medal, якая ўручаецца за асаблівыя дасягненні ў галіне навуковай фатаграфіі. У Славакіі, Аўстрыі і Венгрыі ёсць вуліцы, названыя ў гонар Ёзэфа Пэцваля. У 2013 годзе Ламаграфічнае таварыства з дапамогай сэрвісу добраахвотных ахвяраванняў Kickstarter сабрала долараў на выпуск сучаснай версіі аб'ектыва «New Petzval 2,2/85» для 35-мм фотакамер.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены Катэгорыя:Члены Венгерскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Аўстрыйскай акадэміі навук Катэгорыя:Фізікі Венгрыі Катэгорыя:Матэматыкі Венгрыі Катэгорыя:Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісу Катэгорыя:Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта Катэгорыя:Памерлі ў Вене Катэгорыя:Памерлі ў 1891 годзе Катэгорыя:Памерлі 17 верасня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1807 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 6 студзеня Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Вынаходнікі Венгрыі