Чарговыя прэзідэнцкія выбары 2020 года ў Рэспубліцы Малдова адбыліся 1 лістапада (першы тур; паколькі ні адзін з кандыдатаў не атрымаў у ім больш за 50 % галасоў — 15 лістапада быў праведзены другі тур)Political Will Was Not Enough for Justice Reform in Moldova // Chatham House, 29 November 2019. Гэта чацвёртыя прамыя выбары Прэзідэнта Малдовы за ўсю гісторыю незалежнасці Рэспублікі Малдова.

У снежні 2019 года Прэзідэнт Рэспублікі Малдова Ігар Дадон прапанаваў прызначыць выбары прэзідэнта Рэспублікі Малдова на 8 лістапада 2020 года. Адначасова ён заявіў, што яшчэ не прыняў рашэння балатавацца на наступны тэрмін. Тым не менш, Партыя сацыялістаў Рэспублікі Малдова (ПСРМ) ужо заявіла аб падтрымцы яго кандыдатуры. 11 мая 2020 года Дадон прапанаваў правесці прэзідэнцкія выбары 1 лістапада. Пазней Парламент Рэспублікі Малдова зацвердзіў 1 лістапада датай выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе.

Вылучаныя кандыдаты 1 сакавіка 2020 года Партыя «Платформа Годнасць і праўда» вылучыла Андрэя Нэстасэ кандыдатам у прэзідэнты на будучых усенародных выбарах.

29 чэрвеня 2020 года было афіцыйна абвешчана, што экс-генеральны прымар (мэр) сталіцы і дзеючы лідар Ліберальнай партыі Дарын Кіртаакэ будзе балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года ад палітычнага руху «UNIREA».

18 ліпеня 2020 года партыя «Дзеянне і салідарнасць» вылучыла Маю Санду кандыдатам у прэзідэнты на будучых выбарах.

25 ліпеня 2020 года Партыя нацыянальнага адзінства вылучыла Актавіяна Цыку кандыдатам у прэзідэнты на наступных выбарах.

27 жніўня 2020 года было абвешчана, што кандыдатам на пасаду прэзідэнта стаў лідар «Нашай партыі» Рэната Вусаты.

28 жніўня 2020 года Ліберал-дэмакратычная партыя Малдовы вылучыла Тудара Дэліу кандыдатам у прэзідэнты на наступных усенародных выбарах.

1 верасня 2020 года Партыя «Пра-Малдова» вылучыла Андрыяна Канду кандыдатам у прэзідэнты на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

6 верасня 2020 года партыя «Шор» вылучыла Віялету Іваноў кандыдатам у прэзідэнты на асенніх усеагульных выбарах.

9 верасня 2020 года дзеючы прэзідэнт Ігар Дадон абвясціў аб сваім рашэнні ўдзельнічаць у выбарах у якасці незалежнага кандыдата пры падтрымцы ПСРМ.

Зарэгістраваныя кандыдаты Мая Санду — кандыдат партыі «Дзеянне і салідарнасць» Ігар Дадон — незалежны кандыдат (падтрымліваецца ПСРМ) Рэната Вусаты — кандыдат «Нашай партыі» Андрэй Нэстасэ — кандыдат Партыі «Платформа Годнасць і Праўда» Віялета Іваноў — кандыдат партыі «Шор» Тудар Дэліу — кандыдат Ліберал-дэмакратычнай партыі Малдовы Актавіян Цыку — кандыдат Партыі нацыянальнага адзінства Дарын Кіртаакэ — кандыдат Выбарчага блока «UNIREA»

Сацыялагічныя апытанні Перыяд правядзення Арганізацыя Ігар Дадон Мая Санду Рэната Вусаты Андрэй Нэстасэ Віялета Іваноў Актавіян Цыку Разрыў 1 лістапада 2020 Прэзідэнцкія выбары ў Малдове (2020) 2-9 кастрычніка 2020 Intellect Group 32,0 18,6 6,2 8,9 5,2 1,9 13,4 21 верасня-3 кастрычніка 2020 iData 38,2 29,7 12,8 4,7 8,4 1,7 8,5 6-22 верасня 2020 ASDM 41,6 26,0 9,0 9,2 7,4 1,9 15,6 16 ліпеня-23 жніўня 2020 IRI 27,3 30,3 10,6 4,5 3,0 1,5 3,0 5-20 жніўня 2020 ASDM 43,3 26,9 7,2 5,3 5,9 1,5 16,4 14-24 ліпеня 2020 ASDM 46,1 25,5 6,8 10,0 1,5 20,6 14-27 чэрвеня 2020 IMAS 36,3 27,7 11,0 4,0 3,2 8,6 13-23 чэрвеня 2020 BOP 22,4 11,0 2,4 1,3 1,5 11,4

Вынікі

Кандыдат Суб’ект вылучэння Першы тур Другі тур Галасоў % Галасоў % Мая Санду Партыя «Дзеянне і салідарнасць» 487 635 36,16 943 006 57,72 Ігар Дадон Партыя сацыялістаў 439 866 32,61 690615 42,28 Рэната Вусаты Наша партыя 227 939 16,90 Віялета Іваноў ШОР 87 542 6,49 Андрэй Нэстасэ Платформа «Годнасць і праўда» 43 924 3,26 Актавіян Цыку Партыя нацыянальнага адзінства 27 170 2,01 Тудар Дэліу Ліберал-дэмакратычная партыя Малдовы 18 486 1,37 Дарын Кіртаакэ Саюзны палітычны рух 16 157 1,20Агулам1 348 719100,001 633 621100,00Сапраўдных бюлетэняў1 348 71998,551 633 62198,76Несапраўдных бюлетэняў19 7971,4520 5291,24Агулам бюлетэняў1 368 516100,001 654 150100,00Яўка выбаршчыкаў2 995 89145,683 135 47452,76

Заўвагі

Крыніцы

Катэгорыя:Падзеі 1 лістапада Катэгорыя:Лістапад 2020 года Катэгорыя:Выбары 2020 года Катэгорыя:Выбары ў Малдове