«When I Get Home» () — песня англійскага рок-гурта The Beatles, напісаная Джонам Ленанам. Упершыню песня выйшла на альбоме A Hard Day's Night. Афіцыйна аўтарамі песні з'яўляюцца Ленан / Мак-Картні. Кампазіцыя была запісана The Beatles 2 чэрвеня 1964 года для альбома A Hard Day's Night. Упершыню песня выйшла на амерыканскай кружэлцы Something New 20 ліпеня 1964 года. Песня пачынаецца з запамінальных вакалаў, нібыта ўзятых з сярэдзіны кампазіцыі, і затым у той жа жыццярадаснай манеры працягваецца прыкладна дзве хвіліны, прымушаючы сумнявацца ў сур'ёзнасці сэнсу, укладзенага ў тэкстГісторыя стварэння песень для альбома «A Hard Day’s Night» на сайце beatlesclub.

Пра песню Песня напісана пад уплывам творчасці гурта The Shirelles. У аснове кампазіцыі ляжыць рок-н-рол. Аднак незвычайная паслядоўнасць акордаў, якія пераходзяць ад мажору да мінору і наадварот, дазваляе казаць пра разнавіднасці жанру, якія выходзяць за межы звычайнага рок-н-ролуФакты пра песню «When I Get Home» на сайце music-facts.ru. Ленану падабаўся такі кампазіцыйны ход, і ён выкарыстоўваў гэты прыём у многіх песнях таго часу. Вакальны пераход да фальцэту таксама з'яўляецца тыповым для песень The Beatles таго перыяду.

Песня была запісана 2 чэрвеня падчас фінальнага запісу да альбома. Усяго было зроблена 11 дубляў кампазіцыі. Таго ж дня была запісана іншая кампазіцыя Ленана «Any Time at All», праца над якой пачалася крыху раней таго ж дня. Падчас той жа сесіі была запісана песня Мак-Картні «Things We Said Today».

Цікавыя факты Монаверсія кампазіцыі была зроблена 4 чэрвеня. У далейшым яе замянілі, калі 22 чэрвеня былі змікшыраваны новыя версіі, як мона, так і стэрэа.

Склад Джон Ленан — вядучы вакал, акустычная гітара Пол Мак-Картні — бэк-вакал, акустычная гітара, бас-гітара Джордж Харысан — бэк-вакал, акустычная гітара Рынга Стар — барабаны

Крыніцы

Спасылкі Пра песню «When I Get Home» на сайце stevesbeatles.com Факты пра песню «When I Get Home» на сайце songfacts.com

Катэгорыя:The Beatles