Багдзі́ (, ) — былая вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіла ў склад Траццякоўскага сельсавета.
Гісторыя Ваколіца Багдзі згадваецца ў вопісе парафій Лідскага дэканату 1784 года ў складзе Лідскай парафіі, у кірунку паміж поўднем і зімовым захадам за вялікую мілю ад Ліды. Цераз Гарні і Багдзі вяла старая дарога да Беліцыpawet.net.
Вёска Багдзі скасавана ў 1986 годзе, далучана да ПяцюлеўцаўРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881)..
Крыніцы
Спасылкі