Рабін Мардэхай Яфэ з Ляхавічаў (1742, Нясвіж — 18 студзеня 1810, Столін) — хасідскі рабін, вучань рабіна Саламона з Карліна і заснавальнік хасідскай дынастыі Ляхавічаў, з якой выйшлі Слонімскі, Койданаўскі і Навамінскі двары.
Біяграфія Нарадзіўся ў Нясвіжы ў 1742 годзе ў сям'і рабіна Ноя з Нясвіжа, нашчадка Мардэхая Яфэ, які выхаваў яго ў іўдаізме. Дзеля адукацыі ездзіў да рабіна Леві-Іцхака з Бердзічава, які сказаў Яфэ, што «трэць свету трымаецца на ім». Пазней ён вучыўся ў рабіна Саламона з Карліна . Таксама ездзіў са сваім сябрам па вучобе Ашэрам са Століна да рабіна Боруха з Меджыбожа.
Пасля шлюбу Яфэ працягваў жыць у Нясвіжы да смерці рабіна Саламона ў ліпені 1792 года. Пасля гэтага ён пачаў узначальваць абшчыну хасідаў у Ляхавічах. Яго паслядоўнікаў налічвалася тысячы, і па меры таго, як ён набіраў папулярнасць, у 1799 годзе ён быў арыштаваны расійскім урадам разам з рабінам Шнеўрам Залманам з Лядаў і рабінам Ашэрам са Століна і быў вызвалены пазней у тым жа годзе.
Падчас спрэчак паміж Шнеўрам Залманам з Лядаў і Аўрамам Каліскерам, Мардэхай стаў на бок Аўрама, які прызначыў яго і Ашэра з Карліна кіраўнікамі ўласнай фінансавай арганізацыі для хасідаў у Зямлі Ізраіля, якая была заснавана ў 1805 годзе. У лісце, які Аўрам Каліскер даслаў хасідам Літвы ў 1806 годзе, ён заклікаў іх працягваць ахвяраванні ў яго фонд і заклікаў іх заставацца вернымі Мардэхаю і яго сістэме збору ахвяраванняўBiale, David; Assaf, David; Brown, Benjamin; Gellman, Uriel; Heilman, Samuel C.; Rosman, Murray Jay; Sagiv, Gad; Wodziński, Marcin (2018). Hasidism: A New History. Princeton ; Oxford: Princeton University Press. p. 125. ISBN 978-0-691-17515-7..
Памёр у Століне 18 студзеня 1810 года, падчас вяселля свайго ўнука рабіна Шлома Хаіма Перлава. Яго дзеці, якія перажылі яго:
Рабін Ной з Ляхавічаў, які змяніў яго ў дынастыі Лехавічаў і стаў скарбнікам Колель Райсін Рабін Аарон з Ляхавічаў, які ажаніўся з дачкой рабіна Ашэра са Століна і памёр раней свайго бацькі 20 студзеня 1806 года) Рабін Саламон з Ляхавічаў Дачка, якая выйшла замуж за рабіна Мошэ Аарона, унука рабіна Хаіма Хайкла з Індуры Катэгорыя:Ляхавічы Катэгорыя:Памерлі ў 1810 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1742 годзе Катэгорыя:Постаці Нясвіжскага раёна