Анатоль Аркадзевіч Лазарэвіч () — беларускі вучоны. Дырэктар Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 2009). Кандыдат філасофскіх навук (1988), дацэнт (2001).

Біяграфія Нарадзіўся 7 сакавіка 1958 годаОт имени Президиума Национальной академии наук Беларуси и от себя лично поздравляю с днем рождения: // Веды. № 13 (2429) 25 сакавіка 2013 г. — С. 6. ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці.

У 1980 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, у 1988 годзе — аспірантуру Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР.

З 1988 па 1997 год працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром Інстытута філасофіі і права, з 1997 года — намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

З 2009 года — дырэктар Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Намеснік старшыні Беларускага філасофскага таварыстваБелорусское философское общество в интеллектуальной жизни Беларуси.

Навуковая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў: эпістэмалогія, сучасныя праблемы тэхнагеннай цывілізацыі, філасофія постіндустрыяльнага і інфармацыйнага грамадства. Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку тры індывідуальныя і шэраг калектыўных манаграфій.

Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (2016)Указ Президента Республики Беларусь от 25 марта 2016 года № 110 «Аб узнагароджанні».

Крыніцы

Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ