Джалаледдзін Румі () — адзін з самых значных персідскіх паэтаў, суфій. Быў настаўнікам у медрэсэ ў Анатоліі, калі пазнаёміўся з Шамс аль-Дзінам («Сонцам рэлігіі»), вандроўным дэрвішам. Іх сяброўскія адносіны негатыўна ўспрынялі вучні, якія, верагодна, забілі Шамс аль-Дзіна. Смерць сябра падштурхнула Румі да вершавання, і яго «Дзіван-і Шамс» («Паэзія сонца») — гэта паэзія любові і тугі да сябра. Паэма «Месневі-і манаві» зрабіла вялікі ўплыў на ісламскую містыку і літаратуру. Паводле падання, Румі сачыняў вершы ў стане экстаза ў танцы. Пасля смерці паслядоўнікі Румі аб’ядналіся ў суфійскі ордэн меўлеві, названы на Захадзе «дэрвішы-танцоры». Вершы Румі перакладаліся на многія вершы свету.

Крыніцы

Катэгорыя:Персідскамоўныя паэты