Джарджэт Хеер (; — ) — англійская пісьменніца; аўтар дэтэктыўных і гістарычных любоўных раманаў. Заснавальніца жанру «любоўны раман эпохі Рэгенцтва».
Біяграфія Нарадзілася ва Уімблдане. Яе бацька, Джордж Хеер, быў выкладчыкам у Кінгс Каледж Скул. Яе дзед па бацьку быў імігрантам з Расіі. Яна вучылася ў семінарскай школе і ў Вестмінстэрскім каледжы ў Лондане. У 1925 годзе яна выйшла замуж за Джорджа Рональда Руж’ера, у іх быў адзін сын. Муж быў горным інжынерам і Хеер з’ехала з ім на тры гады ва Усходнюю Афрыку. З 1928 па 1929 г. яны жылі ў Югаславіі. У пачатку 1930-х яны вярнуліся ў Англію, бо муж вырашыў стаць юрыстам. (Сын іх, які нарадзіўся ў 1932, таксама стаў юрыстам і Каралеўскім Дарадцам). У 1942 годзе Джарджэт Хеер пераехала з Сасекса ў Лондан.
Творчасць Свой першы раман напісала ў 19 гадоў, і з цягам часу яе папулярнасць няўхільна расла. Самыя паспяховыя кнігі пісьменніцы ўзніклі, калі яна пачала пісаць гістарычныя любоўныя раманы пра эпоху Рэгенцтва, перыяд, які з часам стаў яе візітнай карткай. Хеер рабіла дбайную падрыхтоўчую працу, вывучаючы побыт гэтай эпохі. Яе хвалілі за акуратнае адлюстраванне ўсіх дробязяў сацыяльнага кода, этыкету, моды, кулінарыі, а таксама акуратнасці ў адлюстраванні мовы. Яе творы паўплывалі на мноства другарадных пісьменнікаў.
Таксама напісала даволі шмат дэтэктываў, дзе дзеянне адбываецца ў сучаснасці (паміж дзвюма сусветнымі войнамі). Гэта класічныя англійскія дэтэктывы, дзе дзеянне адбываецца ў вышэйшых пластах грамадства. Раманы Дж. Хеер крытыкі параўноўвалі з творчасцю «каралевы дэтэктыва» А. Крысці, якому яны калі і саступалі ў заблытанасці сюжэту, то пераўзыходзілі распрацаванасцю характараў і дакладнасцю псіхалагічнага малюнка. Амаль заўсёды апроч асабліва дэтэктыўнай лініі ў рамане прысутнічае і любоўная.
Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі