Рэферэндум аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Малдова адбыўся 20 кастрычніка 2024 года адначасова з першым турам прэзідэнцкіх выбараў. На рэферэндум было вынесена пытанне аб тым, ці трэба ўносіць папраўкі ў Канстытуцыю Малдовы, каб уключыць у яе жаданне грамадзян Малдовы аб членстве ў Еўрапейскім саюзе і не дапусціць, как будучыя ўрады адводзілі краіну ад праеўрапейскага курса.
Яўка выбаршчыкаў перавысіла 33,33 %, неабходныя для прызнання рэферэндуму праведзеным, і склала 50,69 %. Большасць прагаласавала за ўступленне ў ЕС. З’явіліся абвінавачанні ва ўмяшанні з боку Расіі, у тым ліку ў подкупе выбаршчыкаў, якія галасавалі «супраць».
Кантэкст
Рэспубліка Малдова падала заяўку на ўступленне ў ЕС 3 сакавіка 2022 года.
17 чэрвеня 2022 года Еўрапейская камісія афіцыйна рэкамендавала Еўрапейскаму савету надаць Рэспубліцы Малдова еўрапейскую перспектыву і статус кандыдата на ўступленне ў Еўрапейскі саюз, з шэрагам умоў адносна пачатку перамоваў аб уступленні.
14 снежня 2023 года Еўрапейскі савет прыняў рашэнне пачаць перамовы аб уступленні Рэспублікі Малдова ў Еўрапейскі Саюз.
Прэзідэнт Санду аб’явіла аб сваім намеры дабівацца перавыбрання ў 2023 годзе. Яна таксама аб’явіла аб запуску анлайн-платформы, накіраванай на прасоўванне рэферэндуму і прапаганду пераваг членства ў ЕС для краіныMoldova to hold EU accession referendum in autumn.
У сакавіку 2024 года Санду выказала спадзяванне, што рэферэндум супадзе з прэзідэнцкімі выбарамі, запланаванымі на восень. Яна сказала: «Важна правесці рэферэндум зараз, таму што гэта гістарычная падзея, якой чакалі тры дзесяцігоддзі. Дзяржавы-члены Еўрапейскага саюза адкрыты як ніколі, у нас ёсць неабходная палітычная воля для гэтага кроку, і нашы грамадзяне жадаюць быць часткай ЕС».
21 сакавіка 2024 года парламент Малдовы адобрыў 54 галасамі супраць 0 рэзалюцыю аб працягу намаганняў па ўступленні ў Еўрапейскі саюз. У дэкларацыі сцвярджалася: «Толькі далучэнне да Еўропы можа забяспечыць будучыню краіны як суверэннай, нейтральнай і поўнасцю дэмакратычнай дзяржавы». Падчас галасавання ўсе апазіцыйныя партыі ў парламенце пакінулі залуMoldovan Parliament backs bid to join EU, but divisions remain.
18 красавіка 2024 года парламент ініцыяваў рэспубліканскі канстытуцыйны рэферэндум па пытанні ўнясення паправак у Канстытуцыю і 16 мая прызначыў яго правядзенне на 20 кастрычніка 2024 годаMoldova to hold referendum on joining EU in OctoberMoldova To Hold Presidential Vote, EU Referendum In October.
Тэкст паправак
Прапануецца дапоўніць прэамбулу Канстытуцыі Рэспублікі Малдова словамі:
А таксама дапоўніць Канстытуцыю раздзелам V1, артыкулам 140.1:
Бюлетэні для галасавання на рэферэндуме былі надрукаваны на шасці мовах: румынскай, балгарскай, гагаузскай, рускай, украінскай і цыганскай.
Кампанія Дзеючы прэзідэнт Мая Санду заклікала галасаваць «за» на рэферэндуме.
ВыбарПартыя Палітычная арыентацыя Лідар Крыніца За Дзеянне і салідарнасць (ПДС) Лібералізм Ігар Гросу Нацыянальны альтэрнатыўны рух (НАР) Сацыял-дэмакратыя Іон Чэбан Еўрапейская сацыял-дэмакратычная партыя (ЕСДП) Сацыял-дэмакратыя Іон Сула Блок «Разам» Лібералізм Актавіян Цыку Зялёная экалагічная партыя (ЗЭП) Зялёная палітыка Анатоль Прахніцкі Рух «Паважайце Малдову» (РПМ) Сацыяльны кансерватызм Яўген Нікіфарчук Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу (АЛДЕ) Сацыяльны лібералізм Арына Спэтару Кааліцыя за адзінства і дабрабыт (КАД) Лібералізм Ігар Мунцяну Дэмакратыя дома (ДД) Папулізм Васіле Касцюк Альянс за Саюз румын (АСР) Румынскі нацыяналізм Барыс Валасаты Мы Сацыял-дэмакратыя Уладзімір Дачы Партыя нацыянальнага ўз’яднання «Акасэ» (ПНУА) Рух за аб’яднанне Румыніі і Малдовы Валянцін Даўганюк Партыя народнай волі (ПНВ) Кансерватызм Мікалай Гырбу Ліберал-дэмакратычная партыя Малдовы (ЛДПМ) (выключана з кампаніі) Кансерватызм Уладзімір Філат Ліберальная партыя (ЛП) (выключана з кампаніі) Кансерватыўны лібералізм Дарын Кіртаакэ Нацыянал-ліберальная партыя (НЛП) (выключана з кампаніі) Нацыянал-лібералізм Міхай Севераван Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова (ПКРМ) Камунізм Уладзімір Варонін Адраджэнне (ПА) Левы папулізм Наталля Параска Шанец (ПШ) (выключана з кампаніі) Еўраскептыцызм, левы папулізм Аляксей Лунгу Байкот Партыя сацыялістаў Рэспублікі Малдова (ПСРМ) Дэмакратычны сацыялізм Ігар Дадон Партыя развіцця і кансалідацыі Малдовы (ПРКМ) Хрысціянская дэмакратыя Іон Кіку Наша партыя (НП) Папулізм Рэната Вусаты
Вынікі + За ці супраць Вынік Галасы % За 749,719 50.35 Супраць 739,155 49.65 Сапраўдных галасоў 1,488,874 97.22 Несапраўдных галасоў 42,518 2.78 Агулам галасоў 1,531,392 50.69 Зарэгістраваныя выбаршчыкі 3,020,814 100.00Крыніца: ЦВК Малдовы
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Падзеі 20 кастрычніка Катэгорыя:2024 год у Малдове