Рут Барбара Рэндэл, баранэса Рэндэл з Баберга (; ,  — , там жа) — брытанская пісьменніца, аўтар папулярных дэтэктываў і трылераў. Пісала таксама пад псеўданімам Барбара Вайн (Barbara Vine). Лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, у тым ліку некалькі «кінжалаў» (сярэбраны, тры залатыя і дыяментавы кінжал Карцье) ад Асацыяцыі пісьменнікаў-крыміналістаў, прэміі газеты The Sunday Times за літаратурнае майстэрства і прэміі Эдгара По (як Барбара Вайн).

Пажыццёвы член Палаты лордаў ад лейбарысцкай партыі. Кавалер ордэна Брытанскай імперыі (1996), баранэса.

Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі