Сара Кейн (; ) — англійскі драматург.
Біяграфія Нарадзілася ў 1971 годзе.
Асноўная тэматыка яе твораў — любоў, смерць, сэкс, гвалт і вар’яцтва. Яе першая п’еса «Падарваныя» (Blasted, 1995) з апісаннем анальнага згвалтавання, канібалізму і іншых праяваў чалавечай жорсткасці зрабілася найвялікшым тэатральным скандалам з часоў сцэны забівання дзіцяці камянямі ў п’есе Эдварда Бонда. Тэатральныя крытыкі накінуліся на маладога драматурга, назваўшы яе п’есу «агіднай», а прагляд пастаноўкі — «акунаннем галавы ў памыйнае вядро». Але «Падарваныя» атрымалі добрыя водгукі ад англійскіх драматургаў Марціна Крымпа, Гаральда Пінтэра (у далейшым яе сябра) і Кэрыл Чэрчыль.
20 лютага 1999 году Сара Кейн павесілася ў псіхіятрычнай клініцы, пакутуючы на маніякальна-дэпрэсіўны сіндром.
Крыніцы
Катэгорыя:Драматургі Вялікабрытаніі