«Гульня года» () — штогадовая прэстыжная нямецкая прэмія ў галіне настольных гульняў. Прэмія заснавана ў 1978 годзе асацыяцыяй вядучых гульнявых крытыкаў Германіі. Прэмія дала штуршок да развіцця і паляпшэння якасці настольных гульняў нямецкага стылю. Намінацыя на прэмію «Гульня года» можа падняць продажы гульні з узроўню 500-3000 экземпляраў да прыкладна 10 тысяч. Пераможца прэміі можа павялічыць продажы да 300-500 тысяч экземпляраў. Абвяшчэнне пераможцаў адбываецца ў чэрвені на прэс-канферэнцыі ў Берліне.
Пераможцы 1979 — Заяц і чарапаха 1980 — Румікуб 1981 — Фокус 1982 — Зачараваны лес 1983 — Скотланд-Ярд 1984 — Чыгункавыя супернікі 1985 — Дэтэктыў-кансультант 1986 — Хаймліх і Ка. 1987 — На дарозе 1988 — Барбароса 1989 — Міжнародная кавярня 1990 — Noblesse oblige 1991 — Абы-як 1992 — Шырыня пакрышкі 1993 — Перуда 1994 — Манхэтэн 1995 — Пасяленцы Катана 1996 — Эль Грандэ 1997 — Каралева Місісіпі 1998 — Эльфійская зямля 1999 — Тыкаль 2000 — Вежы 2001 — Каркасон 2002 — Віла Палеці 2003 — Альгамбра 2004 — Білет на цягнік 2005 — Ніягара 2006 — Турн і Таксіс 2007 — Зааларэта 2008 — Кельтыс 2009 — Дамініён 2010 — Дыксіт 2011 — Квіркл 2012 — Будаўнік каралеўства 2013 — Ханабі 2014 — Па вярблюдах 2015 — Кольт-экспрэс 2016 — Кодавыя назвы 2017 — Каралеўскае даміно 2018 — Азул 2019 — Адным словам 2020 — Карцінкі 2021 — МікраМакра: Горад злачынстваў 2022 — Каскадыя 2023 — Дорфрамантык 2024 — Пілоты 2025 — Гэта бомба!
Крыніцы
Спасылкі Spiel des Jahres Афіцыйны сайт Агляд прэміі на tesera.ru
Катэгорыя:Прэміі Германіі Катэгорыя:Прэміі па настольных гульнях Катэгорыя:З’явіліся ў 1978 годзе