Мюрыэл Спарк (; ) — шатландская пісьменніца.
Найбольш вядомы яе раман — «Міс Джын Броўдзі ў росквіце гадоў» (, 1961). У 1966—1968 гадах па ім была пастаўленая ў далейшым вядомая п’еса, затым — знакаміты фільм (1969) і нарэшце — шасцісерыйны тэлефільм, які таксама меў міжнародны поспех у 1978—1979 гадах. У 1993 годзе Спарк была ўганараваная ордэнам Брытанскай імперыі. На беларускую мову апавяданні Мюрыэл Спарк «Жонка ўладальніка ламбарда» і «Надзвычай добры гадзіннік» пераклаў Аляксандр Дземчанка («Далягляды», 1979).
Крыніцы
Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Шатландыі