Яўген Іванавіч Замяцін (; ) — расійскі пісьменнік.

Біяграфія Скончыў Пецярбургскі політэхнічны інстытут (1908). У гратэскна-сатырычнай аповесці «Павятовае» (1913) паказаў непрыгляднае правінцыяльнае жыццё Расіі. За антываенную накіраванасць аповесці «На кулічках» (1914) прыцягваўся да суда. Галоўны твор — раман-антыўтопія «Мы» (1920), апублікаваны на англійскай (1924) і французскай (1929) мовах, на рускай мове — у 1988 годзе. У фантастычна-алегарычных казках-прытчах «Пячора» (1920), «Мамай» (1921), п’есе «Агні святога Дамініка» (1923), гістарычнай трагедыі «Атыла» (1928) праводзіў думку пра рэальную магчымасць дэградацыі чалавецтва да пячорнага стану.

У 1931 годзе эмігрыраваў, з 1932 жыў у Парыжы. Аўтар публіцыстычнага даследавання «Масква—Пецярбург» (1933), рамана «Біч Божы» (1938, незакончаны), кнігі артыкулаў і успамінаў пра сучаснікаў «Твары» (1955).

Выбраная бібліяграфія Собр. соч.: В 5 т. Т. 1—4. — Мюнхен, 1970—88. Избр. произв. Т. 1—2. — М., 1990. Бич Божий: Избр. — Мн., 1997.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі