Calvin Klein, Inc. — амерыканскі дом моды, заснаваны ў 1968 годзе ў Нью-Ёрку мадэльерам Кельвінам Кляйнам і яго сябрам дзяцінства Бары Шварцам. Выпускае джынсы, ніжнюю бялізну, адзенне ў стылі унісекс і аксэсуары.
Матчынай кампаніяй з'яўляецца PVH Corp., якая валодае Calvin Klein з 2003 года. Агульны аб'ём продажаў прадукцыі пад брэндам Calvin Klein у 2023 годзе склаў каля 9 млрд долараў.
Катэгорыя:Кампаніі ЗША