Джэнгл-поп () — жанр рок-музыкі, адзначаны «вяртаннем да звону гітар і папулярных мелодый 1960-х», як, напрыклад, у гурта The Byrds з іх электрычнай дванаццаціструннай гітарай і ўплывам паўэр-попу. У перыяд паміж 1984 і 1987 гадамі тэрмін джэнгл-поп выкарыстоўвалі ў ЗША для абазначэння музыкі R.E.M., Let's Active і паджанра пэйслі-андэграўнд, які ўключае таксама ўплыў псіхадэлічнай музыкі. У Вялікабрытаніі гэты тэрмін быў прыменены да новай хвалі гуртоў з сырым і хуткасным гучаннем меладычных гітар, выдадзеных на зборніку C86 (а затым і CD86).

Гісторыя У 1964 годзе гурт The Beatles выкарыстаў «джэнгл»-гучанне ў песнях «A Hard Day’s Night», «What You’re Doing», «Ticket to Ride», «Words of Love», што падштурхнула многіх выканаўцаў да набыцця дванаццаціструнных гітар. Гурт The Byrds стаў прымяняць у сваіх запісах падобныя гітары пасля прагляду фільма «Вечар цяжкага дня» з удзелам The Beatles. Да іншых гуртоў, якія выкарыстоўвалі дванаццаціструнныя гітары, адносяцца The Who (раннія), The Beach Boys, The Hollies і Paul Revere & the Raiders.

1980-я Джэнгл-поп з'явіўся ў пачатку 1980-х гадоў, на сцэне ўсё больш папулярнага каледж-року. Акрамя музыкі The Beatles и The Byrds, адзначаюць таксама ўплыў паўэр-попу і пост-панку. У 1979 годзе ў горадзе Атэнс (Джорджыя) з'яўляецца гурт Pylon з «вуглаватым джэнгл-поп гучаннем», які ўплывае на сваіх калег па сцэне, уключна з гуртом R.E.M. Нараджэнне жанра звязваюць у тым ліку з запісам дэбютнага міньёна Chronic Town гуртом R.E.M. у 1981 годзе.

Джэнгл-поп не стаў выключна амерыканскай з'явай, яго развіццю садзейнічалі шматлікія гурты з Вялікабрытаніі (The Smiths, Aztec Camera, C86, Cleaners from Venus), Аўстраліі (The Church і інш.) і Новай Зеландыі (Dunedin Sound).

Гурты, як, напрыклад, The Rembrandts, Hoodoo Gurus і The Dream Syndicate сталі важным звяном паміж каледж-рокам 1980-х гадоў і магутнейшым альтэрнатыўным рокам 1990-х.

2000-я Вельмі многія гурты ў 2000-х, якія калектыўна разглядаюцца ў якасці індзі-року ці індзі-попу, сталі звяртацца да гучання джэнгл-попу. Такія гурты, як Outrageous Cherry, Death Cab For Cutie, Guster і Fountains of Wayne працягваюць прасоўваць джэнгл-поп для будучых пакаленняў.

Генеалогія жанра

Ключавыя гурты жанра R.E.M. The Smiths 10,000 Maniacs The Pastels The Go-Betweens The Reivers The Mighty Lemon Drops Let's Active Camper Van Beethoven The Feelies The Three O'Clock The Long Ryders Uncle Green Miracle Legion The dB's Game Theory The Loud Family The Cleaners from Venus

Крыніцы

Катэгорыя:Жанры рок-музыкі Катэгорыя:Поп-рок