Мікалай Пракопавіч Клыкаў (; ) — расійскі мастак, адзін з заснавальнікаў мсцёрскай мініяцюры.
Біяграфія Вучыўся ў бацькі-іканапісца. Выкладаў у Троіца-Сергіевай лаўры, у Строганаўкім мастацка-прамысловым вучылішчы. Да 1917 года працаваў як іканапісец, пазней рабіў мініяцюры на паверхні лакавых вырабаў з пап’е-машэ. Творы адметныя займальнасцю сялянскіх сцэн, арганічна звязных з пейзажам, зеленавата-бірузовай (пазней цёпла-вохрыстай) каларыстычнай гамай, жывапіснай мяккасцю і плаўнай размеранасцю рытмаў, некаторай лубачнасцю ў выяўленні фігур людзей: «Навальніца», «Паляванне» (абодва 1934), «Дуброўскі» (1937), «Малацьба» (1944) і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Іканапісцы Расіі Катэгорыя:Мастакі Расіі