«Every Little Thing» () — песня, якая была напісана Полам Мак-Картні (аўтарства прыпісана Ленану і Мак-Картні) і выйшла на чацвёртым брытанскім альбоме «The Beatles» Beatles For Sale. У ЗША песня выйшла на альбоме Beatles VI.
Гісторыя песні Песня была напісана ў жніўні 1964 года падчас канцэртнага тура гурта па ЗША. Мак-Картні спадзяваўся, што песня будзе выпушчана ў выглядзе сінгла, аднак «яна аказалася крыху не тым, чым трэба» і была ўключана ў альбом Beatles For Sale.
Запіс песні Студыйная праца над песняй працягвалася два дні. 29 верасня 1964 года было запісана чатыры дублі, а на наступны дзень — яшчэ пяць. Вельмі верагодна, што Ленан і Мак-Картні выконвалі вакальную партыю адначасова на адзін мікрафон.
У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — вакал, 12-струнная сола-гітара Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара, фартэпіяна Джордж Харысан — акустычная рытм-гітара Рынга Стар — ударныя, літаўры
Ацэнкі крытыкай Музычны крытык Іэн Макдональд высока ацаніў «эмацыйную глыбіню» песні і прыводзіў яе ў якасці контр-аргумента ў адказ на прадстаўленне Мак-Картні як «несур'ёзнага аўтара». Музычны аглядальнік Allmusic Рычы Антэрбергер таксама высока ацаніў песню і яе «заражальны прыпеў».
Кавер-версіі У 1969 годзе гурт Yes запісаў кавер-версію песні для свайго дэбютнага альбома. Іх версія адрозніваецца шчыльнейшым гучаннем і доўгім уступам. Гурт неаднаразова выконваў сваю версію ўжывую.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Відэа з гучаннем студыйнай версіі песні
Катэгорыя:The Beatles