Амар Ягі (; ) — іардана- амерыканскі хімік. Уваходзіць у лік пяці найбольш цытуемых хімікаў у свеце. З’яўляецца другім найбольш цытаваным хімікам за перыяд з 2000 па 2010 год. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2025 года.

Біяграфія Нарадзіўся ў Амане ў сям’і палестынскіх бежанцаў. Перабраўся ў ЗША ў 16 гадоў для паступлення ў каледж. Скончыў Універсітэт штата Нью-Ёрк у Олбані (бакалаўр, 1985). Ступень доктара філасофіі па неарганічнай хіміі атрымаў у 1990 годзе ў Ілінойскім універсітэце ва Урбане-Шампейне (навуковы кіраўнік прафесар Walter G. Klemperer). У 1990—1992 гадах постдок у Гарвардскім універсітэце ў прафесара Рычарда Холма. У 1992—1998 гадах ва Універсітэце штата Арызона, у 1999—2006 гадах у Мічыганскім універсітэце, у 2007—2011 гадах у Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе.

У цяперашні час прафесар хіміі (James and Neeltje Tretter Chair Professor) у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі і старэйшы навуковы супрацоўнік (Senior Faculty Scientist) Нацыянальнай лабараторыі імя Лоўрэнса ў Берклі. Дырэктар-заснавальнік Berkeley Global Science Institute, судырэктар Kavli Energy NanoScience Institute і California Research Alliance.

У 2021 годзе атрымаў грамадзянства Саудаўскай Аравіі.

Аўтар больш за 250 артыкулаў.

Працы ў асноўным прысвечаны металаарганічнай хіміі.

Узнагароды

Solid-State Chemistry Award, Амерыканскае хімічнае таварыства & Exxon Co. (1998) Sacconi Medal, Італьянскае хімічнае таварыства (2004) Hydrogen program Award Міністэрства энергетыкі ЗША (2007) Newcomb Cleveland Prize AAAS (2007) Chemistry of Materials Award, Амерыканскае хімічнае таварыства (2009) Izatt-Christensen International Award (2009) Прэмія стагоддзя (2010) Thomson Reuters Citation Laureates (2010) China Nano Award (2013) Міжнародная прэмія караля Фейсала (2015) Прэмія «Мустафа» (2015) TÜBA Academy Prize (2016) Edward Mack, Jr. Lecture, Універсітэт штата Агая (2016) Spiers Memorial Award, Каралеўскае хімічнае таварыства (2017) King Abdullah II Order of Distinction of the First Class (2017) Japan Society of Coordination Chemistry International Award (2017) Bailar Medal in Inorganic Chemistry (2017) Kuwait Prize in Fundamental Sciences (2017) Прэмія Альберта Эйнштэйна (2017) BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award (2017) Прэмія Вольфа па хіміі (2018) Prince Sultan bin Abdulaziz International Prize for Water (2018) ENI award (2018) Gregori Aminoff Prize (2019) August-Wilhelm-von-Hofmann-Denkmünze (2020) VinFuture Prize (2021) Медаль Вільгельма Экснера (2023) Прэмія Тан (2024) Прэмія Бальцана (2024) Нобелеўская прэмія па хіміі (2025)

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі https://chemistry.berkeley.edu/faculty/chem/yaghi

Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Хімікі ЗША Катэгорыя:Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук