Рычард Робсан (; ) — брытанскі і аўстралійскі хімік лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2025).

Член Аўстралійскай акадэміі навук (2000) і Лонданскага каралеўскага таварыства (2022).

Біяграфія Нарадзіўся 4 чэрвеня 1937 года ў вёсцы Гласберн, графства Норт-Ёркшыр, Англія, Вялікабрытанія.

Вывучаў хімію ў Оксфардскім універсітэце, дзе ў 1959 годзе атрымаў ступень бакалаўра, а праз тры гады — доктарскую ступень. Пазней праходзіў постдактарантуру ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце і Стэнфардскім універсітэце, а затым стаў выкладаць у Мельбурнскім універсітэце.

Пасля заканчэння навучання Робсан засяродзіўся на даследаваннях у галіне метал-арганічных каркасных структур, а ў 1990-х гадах у яго атрымалася рэалізаваць новы клас каардынацыйных палімераў, якія пасля перайшлі ў зусім новую вобласць хіміі.

У 2025 годзе Робсан, сумесна з Сусуму Кітагавай і Амарам Ягі, быў ганараваны Нобелеўскай прэміі па хіміі за «за распрацоўку метал-арганічных каркасаў».

Крыніцы

Спасылкі Рычард Робсан на сайце www.nobelprize.org

Катэгорыя:Члены Аўстралійскай акадэміі навук Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў