«You’ve Got to Hide Your Love Away» () — песня The Beatles, якая ўпершыню з'явілася на альбоме Help! у 1965 годзе. Песня напісана Джонам Ленанам (прыпісана Джону Ленану і Полу Мак-Картні) і была запісана 18 лютага 1965 года. Песня гучыць у аднайменным фільме і ўвайшла таксама ў анталогію The Beatles 1962–1966.
Стварэнне песні Лічыцца, што песня напісана Ленанам пад значным уплывам Боба Дылана. На карысць гэтага факта кажуць падабенства тэксту песні «You’ve Got to Hide Your Love Away» да тэксту песні Дылана «I Don’t Believe You [She Acts Like We Have Never Met]» (у Ленана ў пачатку: «Here I stand head in hand turn my face to the wall»; у Дылана: «I can’t understand, she let go of my hand, and left me here facing the wall»); акрамя гэтага, Ленан імітуе хрыплаваты вакальны стыль Дылана і выкарыстоўвае ў гэтай песні акустычную аранжыроўку з мінімумам ударных (што таксама характэрна для Дылана). Паводле Мак-Картні, «уся песня — гэта, у прынцыпе, Джон, які робіць Дылана»Milton Okun, The Compleat Beatles Vol. 2, p. 32; працытавана ў Bob Spitz, The Beatles, p. 554.. Як прызнаваўся сам Ленан, творчасць Боба Дылана падчас стварэння гэтай песні «дапамагла яму выразіць тое, што ён адчувае ўнутры сябе».
Песня была запісана 18 лютага 1965 года. Усяго было зроблена 9 дубляў, з якіх толькі два выйшлі поўнымі. У «Анталогіі Бітлз» прадстаўлены другі поўны дубль: у ім перад самой песняй чуваць, як Джон выконвае стартавы адлік, затым злёгку падстройвае гітару, потым чуваць гук разбітай шклянкі і фраза Ленана пра тое, што Мак-Картні разбіў шклянку.
Песня «You’ve Got to Hide Your Love Away» стала другой песняй «The Beatles» (пасля «Love Me Do»), у запісе якой прыняў удзел сесійны музыкант: флейтыст Джон Скот спачатку запісаў партыю тэнаровай флейты адначасова з іншымі музыкантамі, а потым да асноўнага запісу была дададзена яшчэ і партыя альтавай флейты, запісаная асобна.
Пры запісе Ленан замест запланаванага «two foot tall» праспяваў «two foot small», аднак перазапісу вырашана было не рабіць. Пры гэтым Ленан, паводле відавочцаў, сказаў: «Няхай застаецца, задавакам гэта спадабаецца».
Песня Песня гучыць у выключна акустычным музычным выкананні (калі не лічыць Höfner-бас Пола Мак-Картні); структурна складаецца з уступу, двух поўных куплетаў, двух прыпеваў і інструментальнай коды. Для мелодыкі характэрны пачатак кожнай музычнай фразы з моцнай долі. Мелодыя куплета даволі стрыманая і ўкладваецца ў вельмі вузкі дыяпазон, тады як у пачатку прыпева ёсць скачок на цэлую актаву (зверху ўніз); такім чынам, мелодыка куплета і прыпева проціпастаўлены адна адной. Гарманічна песня даволі простая і не ўтрымлівае мадуляцый; акрамя асноўнага акорда (песня гучыць у танальнасці соль мажор), у ёй гучаць дамінанта (рэ мажор), субдамінанта (до мажор) і даволі некласічнае мажорнае трохгучча паніжанай сёмай ступені (фа мажор). Выкарыстанне гэтага акорда, зрэшты, даволі тыповае для творчасці «The Beatles» (упершыню ён гучыць ужо ў некалькіх кампазіцыях іх самага першага студыйнага альбома Please Please Me).
Тэкст песні перадае адчуванні маладога чалавека, адрынутага дзяўчынай, і яго перажыванні наконт таго, як ставяцца да гэтага іншыя. (фрагмент тэксту песні) Вось я стаю, узяўшыся за галаву, Адвярнуўшы твар да сцяны. Яна сышла — і я не змагу гэтаму даць рады, Я адчуваю сябе маленькім, у два футы вышынёй.
Адусюль вытарэшчваюцца людзі — І так з кожным днём. Я бачу, як яны смяюцца з мяне, І чую, як яны кажуць:
Гэй, ты павінен схаваць сваё каханне! Гэй, ты павінен схаваць сваё каханне!
Нягледзячы на тое, што ў тэксце выразна гаворыцца пра дзяўчыну, некаторыя меркавалі, што ў тэксце песні ёсць адсылка да менеджара гурта Браяна Эпстайна, які быў гомасексуалам (што на той час у Вялікабрытаніі было крымінальным злачынствам)Dowling, William J. (1989) Beatlesongs. New York: Simon & Schuster Inc. ISBN 0-671-68229-6The Beatles Bible: You’ve Got To Hide Your Love Away (ссылка проверена 25.02.2009). Эпстайн і Ленан у красавіку 1963 года правялі некаторы час у Барселоне, што спарадзіла шматлікія чуткі пасля іх вяртання. З іншага боку, многія лічылі, што песня прысвечана стасункам Ленана з яго тадышняй дзяўчынай.
У запісе ўдзельнічалі Джон Ленан — вакал, дванаццаціструнная гітара Пол Мак-Картні — бас-гітара, акустычная гітара Джордж Харысан — акустычная гітара Рынга Стар — бубен, маракас Джон Скот — тэнар- і альт-флейты
Іншыя версіі песні Песню неаднаразова перапявалі многія выканаўцы, у тым ліку: гурт The Beach Boys на альбоме Beach Boys’ Party! Джо Кокер Крыс Карнэл Элвіс Кастэла гурт Oasis Цім Роўз гурт Pearl Jam
Крыніцы
Спасылкі Тэкст песні Нататкі Alan W. Pollack пра песню You’ve Got to Hide Your Love Away Біблія Бітлз — You’ve Got to Hide Your Love Away
Катэгорыя:The Beatles