«Ticket to Ride» (назва літаральна перакладаецца як «Білет да Райда» або «Білет для паездкі», але сэнс назвы неадназначны, гл. ніжэй раздзел «Значэнне назвы песні») — песня гурта «The Beatles», якая была ўпершыню выпушчана ў выглядзе сінгла 9 красавіка 1965 года і ўвайшла таксама ў альбом Help!. Песня была запісана 15 лютага 1965 года ў студыі «Эбі-Роўд».
У 2004 годзе песня заняла 384-ю пазіцыю ў рэйтынгу «500 найвялікшых песень усіх часоў» паводле часопіса Rolling Stone. Брытанскі часопіс New Musical Express уключыў дадзеную кампазіцыю ў свой спіс «500 найвялікшых песень усіх часоў», размясціўшы яе ў ім на 311-й пазіцыіNME The 1000 Greatest Albums 2015 UK.
Гісторыя песні Песня была напісана Джонам Ленанам (прыпісана, як гэта звычайна рабілася, Ленану і Мак-Картні, нягледзячы на тое, што ўнёсак Мак-Картні ў гэтую песню застаецца пад пытаннем). Паводле Ленана, унёсак Мак-Картні абмежаваўся толькі «той манерай, якой Рынга граў на ўдарных». Аднак сам Мак-Картні адзначаў, што гэтую песню яны «напісалі разам… Мы селі і працавалі над ёй поўныя тры гадзіны».
Паводле Ленана, завяршальны фрагмент песні (са словамі «My baby don’t care») быў адным з яго найлюбімейшых фрагментаў усёй песні. Пасля распаду «The Beatles» Ленан з гонарам заяўляў, што кампазіцыя «Ticket to Ride» была прадвеснікам жанра «хеві-метал» праз гудзенне басу, частае паўтарэнне ўдарных і перагружаныя гітарныя партыі.
Значэнне назвы песні Паходжанне назвы песні не зусім яснае, існуе некалькі магчымых трактовак: «Гарадок Райд на востраве Уайт» — стрыечная сястра Мак-Картні з мужам утрымлівалі ў гэтым горадзе паб; у пачатку 1960-х Мак-Картні і Ленан аўтаспынам дабіраліся да гэтага горада (паводле версіі Мак-Картні, прадстаўленай Бары Майлсу)Біблія Бітлз — «Ticket to Ride» , спасылка праверана 26 ліпеня 2009. «Дзяўчына, якая сыходзіць (to ride out) ад таго, хто вядзе аповед». Зварот Ticket to ride быў нібыта выдуманы Ленанам у дачыненні да картак аб стане здароўя, якія выдаваліся гамбургскім прастытуткам у 1960-я гады («The Beatles» гралі ў Гамбургу на заранку сваёй музычнай кар'еры; на той час слова «ride/riding» стала слэнгавым выразам для абазначэння сексуальнай сувязі). Існуе таксама міф (агучаны амерыканскім радыёвядоўцам Кейзі Кейсемам) пра тое, што першапачаткова песня была нібыта напісана і запісана як «Ticket to Rye» (Рай — гарадок ва Усходнім Сусексе), аднак назва песні была зменена дзеля слухачоў з ЗША і іншых краін, якія, магчыма, не зразумелі б адсылкі да гэтага горада.
Запіс і выхад песні Песня была запісана на працягу трохгадзіннай сесіі ў студыі «Эбі-Роўд» 15 лютага 1965 года — гэта была першая сесія, прысвечаная альбому Help!. Для запісу песні ўдзельнікі гурта ўпершыню прымянілі новы для сябе спосаб — калі раней яны запісвалі ўсе партыі адначасова, як бы імітуючы жывы выступ, то на гэты раз асобныя партыі на розных дарожках запісваліся асобна: спачатку была запісана партыя басу і ўдарных, затым — рытм- і сола-гітара, затым вакал Джона Ленана (былі запісаны дзве партыі, якія потым былі зведзены ў адну) і, нарэшце, бубен, падгалоскі і воплескі, якія занялі чацвёртую дарожку. Пры запісе гэтай песні Мак-Картні ўпершыню выконваў партыю сола-гітары.
Песня «Ticket to Ride» была выпушчана 9 красавіка 1965 года ў Вялікабрытаніі і 19 красавіка ў ЗША на аднайменным сінгле (на адваротным баку знаходзілася песня «Yes It Is»). У ЗША песня займала першую пазіцыю Billboard Hot 100 на працягу тыдня, у Вялікабрытаніі яна лідыравала ў UK Singles Chart на працягу трох тыдняў.
У запісе ўдзельнічалі Джон Ленан — двойчы запісаны і зведзены вакал, рытм-гітара Пол Мак-Картні — падгалоскі, бас- і сола-гітара Джордж Харысан — 12-струнная рытм-гітара, сола-гітара Рынга Стар — ударныя, бубен
Прыём крытыкай Многія крытыкі (у іх ліку Рычы Антэрбергер і Іэн Макдональд) успрынялі песню «Ticket to Ride» як значную падзею на шляху развіцця музычнага стыля «The Beatles». Антэрбергер адзначаў, што «рытм у „Ticket to Ride“ больш жорсткі і цяжкі, чым ва ўсіх папярэдніх выступах „The Beatles“, асабліва ў дачыненні да адбівак Рынга Стара»Обзор «Ticket to Ride», спасылка праверана 26 ліпеня 2009. Макдональд адзначыў, што гэтая песня «псіхалагічна глыбейшая за ўсё, што „The Beatles“ запісалі дагэтуль».
Кавер-версіі Сярод вядомых перапевак песні можна згадаць: Перапеўка дуэтам The Carpenters у жанры павольнай балады ў 1969 годзе для дэбютнага альбома Offering. Імі ж песня была перазапісана ў 1974 годзе для ўключэння ў альбом Greatest Hits. Піянеры хард-року Vanilla Fudge запісалі кавер-версію ў 1967 годзе. Песня была перапета таксама гуртамі Hüsker Dü, The Fifth Dimension, The Punkles, Kids Incorporated і Atomic Kitten.
Культурны ўплыў Аркестраваная версія песні ледзь улоўная ў заканчэнні свежых выданняў альбома The Dark Side of the Moon гурта «Pink Floyd». Верагодней за ўсё, гэта — памылка рэжысёраў запісу: і «The Beatles», і «Pink Floyd» запісваліся ў «Эбі-Роўд». З песняй «Ticket to Ride» перагукаецца песня «Artificial Energy» гурта The Byrds з альбома The Notorious Byrd Brothers (1968).
Цікавы факт Песня «Ticket to Ride» стала першай песняй «The Beatles», чыя працягласць перавысіла 3 хвіліны.
Удзел у хіт-парадах
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Анлайн-даведнікі: Тэкст песні (спасылка праверана 26 ліпеня 2009) Нататкі Алана Полака наконт песні «Ticket to Ride» (спасылка праверана 26 чэрвеня 2009) Біблія Бітлз — Ticket to Ride спасылка праверана 26 июля 2009)
Тэматычныя артыкулы ў электронных выданнях:
Катэгорыя:The Beatles