«It’s Only Love» () — песня гурта «The Beatles», напісаная збольшага Джонам Ленанам, але прыпісаная, як гэта звычайна рабілася, аўтарскаму дуэту Ленан — Мак-Картні. Песня была выпушчана ў 1965 годзе на альбоме Help! у Вялікабрытаніі, у ЗША песня была выпушчана на некалькі месяцаў пазней на наступным альбоме Rubber Soul. У сакавіку 1966 года песня была выпушчана таксама на брытанскім міні-альбоме Yesterday.

Гісторыя стварэння і меркаванні Песня стваралася пад рабочай назвай «That’s A Nice Hat» («Гэта сімпатычны капялюшык»). Ідэя і большая частка песні належалі Ленану, аднак канчатковы выгляд яна набыла толькі пасля таго, як Ленан папрацаваў над ёй разам з Мак-Картні ў сваім доме ва Уэйбрыджы.

Сам Ленан у далейшым неаднаразова прызнаваў, што гэтая песня яму не падабалася праз слабы тэкст.

Гэта песня, якую я сапраўды ненавіджу. Жахлівы тэкст.

It’s Only Love — мая. Я заўсёды меркаваў, што гэта паршывая песня. Тэкст агідны. Я заўсёды ненавідзеў гэтую песню.

Запіс песні Гурт запісаў песню 15 чэрвеня 1965 года на працягу трохгадзіннай сесіі на студыі Abbey Road. Усяго было зроблена шэсць дубляў, аднак толькі 4 з іх былі поўнымі. Вакал Ленана быў запісаны двойчы. Партыя гітары Харысана была запісана з дапамогай вярчальнага гучнагаварыцеля (калонкі Леслі).

У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — двойчы запісаны вакал, акустычная гітара Пол Мак-Картні — бас-гітара Джордж Харысан — сола-гітара Рынга Стар — ударныя, бубен

Крыніцы

Спасылкі Тэкст песні Нататкі Алана Полака наконт песні «It’s Only Love» (спасылка праверана 25 кастрычніка 2009) Біблія Бітлз — It’s Only Love спасылка праверана 25 кастрычніка 2009)

Катэгорыя:The Beatles