Карл Андэрс Кульберг (; 26 кастрычніка 1815 — 23 кастрычніка 1897) — шведскі паэт і празаік.

Яшчэ студэнтам быў вядомы сваімі вершамі і атрымаў дзве прэміі Шведскай акадэміі за «Стварэнне жанчыны» (Kvinnans skapelse) і «Санеты для Юліі» (Sonetter till Julia), якія ўвайшлі ў яго зборнік «Вершы» (Dikter), добра прыняты чытачамі. Цікавіўся італьянскай літаратурай, перакладаў яе на шведскую мову, што таксама было ацэнена высока: сярод яго ўзнагародаў за пераклады можна вылучыць Каралеўскую прэмію.

Крыніцы

Катэгорыя:Паэты Швецыі Катэгорыя:Перакладчыкі на шведскую мову