Internet-in-a-Box (IIAB) — гэта танная лічбавая бібліятэка, якая складаецца з бесправаднога пункта доступу з носьбітам інфармацыі, да якога могуць падключацца карыстальнікі, што знаходзяцца побач. Апаратнае і праграмнае забеспячэнне праекта змянялася з 2012 года па меры мініяцюрызацыі электронікі і сховішчаў даных. Па стане на 2017 год апаратная частка часта складаецца з мікракамп'ютара Raspberry Pi са зменнай картай памяці.
У 2024 годзе распаўсюджваннем прылад, сабраных Wiki Project Med Foundation, пачала займацца крама Вікіпедыі. У стандартны камплект уваходзіць Raspberry Pi Zero 2 W з SD-картай на 256 ГБ, на якой, сярод іншых рэсурсаў, змяшчаюцца поўныя версіі англійскай і іспанскай Вікіпедыі.
Лічбавая бібліятэка Лічбавая бібліятэка складаецца з некалькіх праграмных модуляў, якія могуць быць прадусталяваны, або карыстальнік можа выбраць іх для ўсталявання самастойна. Прыклады модуляў :
Вікіпедыя на пэўнай мове Медыцынская энцыклапедыя Вікіпедыі OpenStreetMap MediaWiki TED Talks
Гісторыя Канцэпцыя праекта вырасла з праекта школьных сервераў ініцыятывы One Laptop per Child. У 2016 годзе магістарская праграма Калумбійскага ўніверсітэта (MPA in Development Practice) на працягу трох месяцаў даследавала выкарыстанне прылад Internet-in-a-Box у Дамініканскай Рэспубліцы.
Гл. таксама
PirateBox Праект Afripedia
Спасылкі
Афіцыйная старонка праекта Internet-in-a-Box
Зноскі
Катэгорыя:Камп’ютарнае апаратнае забеспячэнне Катэгорыя:Лічбавыя тэхналогіі