Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі — музей у будынку былога езуіцкага калегіума XVII стагоддзя у горадзе Орша Віцебскай вобласці Беларусі. Філіял установы культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны».

Апісанне У 2008 годзе Орша стала цэнтрам правядзення рэспубліканскага фестывалю кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі — 2008». Самым галоўным і яркім момантам праграмы ўрачыстасцяў і ўсяго свята стала стварэнне і адкрыццё Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі, жывапісца, народнага мастака Беларусі, ганаровага акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесара жывапісу.

Асноўная мэта экспазіцыі галерэі — паказ багатай мастацкай спадчыны Аршаншчыны, асэнсаванне традыцый і заканамернасцей развіцця мастацкай культуры рэгіёна і Беларусі, майстэрства і таленту беларускіх мастакоў, які будзе спрыяць духоўнаму ўзбагачэнню грамадзян, іх далучэнню да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей.

У Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі працуе зала Віктара Грамыкі, пастаянная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі будынка і дзейнасці Ордэна езуітаў у Оршы, пастаянная экспазіцыя, прысвечаная мастацкай культуры Аршаншчыны, а таксама сістэматычна арганізуюцца зменныя мастацкія выставы. У гасцінай Мастацкай галерэі рэгулярна праводзяцца культурна-адукацыйныя музейныя мерапрыемствы.

Крыніцы

Літаратура

Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. – Мінск, 2014. – Т. 5. – С. 656 – 657.

Спасылкі

Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі Аршанская гарадская мастацкая галерэя В.А. Грамыкі Музей Аршанская гарадская мастацкая галерэя В.А. Грамыкі

Катэгорыя:Музеі Оршы