Бугры́маўка — былы засценак на рацэ Свіслач, цяпер у складзе Мінска.

Назва Савецкі даследчык расійскіх прозвішчаў Юрый Федасюк прозвішча «Бугрымаў» («Багрымаў») выводзіў з старажытнарускага імені «Бугрым» («Багрым»), якое ён далей вёў да цюркскага «Байрам» — асабістага імені паводле назвы мусульманскага святаЮ. А. Федосюк. Русские фамилии. Популярный этимологический словарь. Москва, 1981..

У старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах вядомыя асновы Bug-, Rim- (як у імёнах тыпу Bug-vilas, Gaud-rimas і інш.)Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 80, 129..

Гісторыя Вядома прынамсі з канца XVIII стагоддзя, вёска ў складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.

Пасля 1861 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета. Часам звалася засценак Маляўкі (побач аднайменная ваколіца), у 1860-я гады быў 1 двор. З 1870 года ўладальнікам засценка быў правадзейны стацкі саветнік Павел Міхайлавіч Хамянтоўскі, праваслаўны, права валодання «з найвышэйшага дазволу ў выглядзе ўзнагароды за службу» паводле купчай крэпасці, меў 643 дзесяціны зямлі ў Маляўках (двор Бугрымаўка і ваколіца Маляўкі разам). У 1889 годзе ўладальнік ён жа. Паводле перапісу 1908 года засценак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў кастрычніку 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Засценак зліўся з вёскай Дворышча.

Насельніцтва 1870-я гады — 12 жыхароў 1889 год — 2 двары, 10 жыхароў 1908 год — 2 двары, 15 жыхароў 1917 год — 2 двары, 19 жыхароў (усе палякі)

Крыніцы

Літаратура