Тэд Х’юз (; ) — англійскі паэт.

З 1984 года і да канца жыцця быў брытанскім паэтам-лаўрэатам (прыдворным паэтам). Быў жанаты з амерыканскай паэткай Сільвіяй Плат, у самагубстве якой яго некаторыя абвінавачвалі. Апошні яго зборнік, «Лісты на дзень народзінаў» (Birthday Letters, 1998) быў прысвечаны іх складаным адносінам. Неўзабаве пасля выхаду кнігі памёр ад раку. Акрамя ўласнай творчасці, Тэд Х’юз займаўся перакладамі: пераклаў «Метамарфозы» Авідзія, «Федру» Расіна, «Крывавае вяселле» Федэрыка Гарсія-Лоркі і інш.

Крыніцы

Катэгорыя:Англамоўныя паэты