Lenovo ThinkPad X220 — суб-ноўтбук бізнес-класа, выпушчаны кампаніяй Lenovo ў 2011 годзе. З’яўляецца часткай серыі ThinkPad X і стаў адным з апошніх ноўтбукаў з класічнай 7-раднай клавіятурай, што надало яму культавы статус сярод кампутарных энтузіястаў. Існавала таксама версія-трансформер X220 Tablet.
Тэхнічныя характарыстыкі
Працэсар: запаяны ў плату Intel Core i3, i5, i7 другога пакалення (Sandy Bridge), напрыклад Core i5-2520M або i7-2640M. Аператыўная памяць: да 16 ГБ DDR3 (афіцыйна - да 8 ГБ) з падтрымкай частаты да 1866 МГц (PC3-14900) Экран: 12,5-цалевы з разрозненнем 1366×768, даступны з матрыцамі TN і IPS (былі даступныя две мадэлі - LP125WH2SLB1 і LP125WH2SLB3) . Графіка: інтэграваная Intel HD Graphics 3000. Назапашвальнікі: адзін 2,5-цалевы SATA (таўшчынёй 7 мм), які мог быць як HDD, так і SSD. Таксама ў слот WWAN можна ўсталяваць дадатковы mSATA SSD. Парты: 3× USB 2.0 (адзін з іх можа быць USB 3.0 у выпадку мацярынскай платы з працэсарам i7), VGA, DisplayPort, ExpressCard/54, Gigabit Ethernet, счытвальнік SD-карт, счытвальнік SIM-карт (для працы сумесна з WWAN-мадэмам) Акамулятарная батарэя: выпускалася пад назвай «серыя 29» і мела 4, 6 ці 9 элементаў (суадносна тып «29», «29+» ці «29++»). Акамулятар наступнай мадэлі, ThinkPad X230 («серыя 44»), поўнасцю электрычна сумяшчальны з X220. Пры гэтым новы Х230 у адрозненне ад Х220 не дазваляе падлучаць батарэі без спецыяльнага чыпа аўтэнтыфікацыі. Вага: каля 1,35–1,5 кг у залежнасці ад тыпу выкарыстоўваемага акумулятара Асаблівасці і спадчына
Галоўнай асаблівасцю X220 лічыцца яго эрганамічная 7-радная клавіятура, якую многія прыхільнікі серыі лічаць лепшай з калі-небудзь створаных для ноўтбукаў. Пасля X220 кампанія Lenovo перайшла на 6-радныя «астраўныя» клавіятуры, што выклікала незадаволенасць часткі карыстальнікаў.
Як і іншыя мадэлі серый T і X, ThinkPad X220 прайшоў серыю тэстаў па ваенным стандарту MIL-STD 810G. Гэта азначае, што ён быў пратэставаны на ўстойлівасць да фізічнага і тэрмічнага шоку, вібрацыі і падзенням, працы на вялікай вышыні і пры нізкім ціску, высокай вільготнасці, запыленасці, экстрэмальна нізкім і высокім тэмпературам. Асаблівасцямі ноўтбука можна лічыць каркас з магніевага сплава (Roll Cage), абарону ад трапляння вадкасці (клавіятура мае спецыяльныя дрэнажныя каналы, якія адводзяць разлітую вадкасць ад мацярынскай платы, накіроўваючы яе праз адтуліны ў дно ноўтбука), сталевыя петлі крышкі з павышанай устойлівасцю, разлічаныя на дзесяткі тысяч цыклаў адчыніць/зачыніць.
Ноўтбук мае ўбудаваны аналагавы трохвосевы акселерометр (ADXL330) які прымяняецца ў сістэме Active Protection System для абароны HDD ад моцных вібрацый і падзенняў (сістэма аўтаматычна паркуе галоўкі цвердага дыска). Пры выкарыстанні замест HDD дыскаў SSD акселерометр не запатрабаваны, але некаторя карыстальніки Linux з яго дапамогай рухамі ноутбука пераключаюць працоўныя сталы. Варта адзначыць, што ThinkPad X220 мае культавы статус і карыстаецца велізарнай папулярнасцю ў супольнасці Linux.
Крытыка і недахопы Нягледзячы на культавы статус і папулярнасць сярод энтузіястаў, ThinkPad X220 мае шэраг істотных недахопаў, якія сталі асабліва заўважнымі з цягам часу. Можна вылучыць наступныя ключавыя аспекты:
Экран нізкага разрознення: нават у канфігурацыях з IPS-матрыцай стандартнае разрозненне 1366x768 з'яўляецца недастатковым для камфортнай працы з сучаснымі вэб-сайтамі і праграмамі. Якасць колераперадачы і яркасць таксама саступаюць сучасным аналагам. Праблемны тачпад: у гэтай мадэлі Lenovo ўпершыню выкарыстала безкнопкавы «клікпад», які атрымаў шматлікія скаргі на дрэнную адчувальнасць, выпадковыя спрацоўванні ад далоняў і агульную нязручнасць у параўнанні з класічнымі тачпадамі з фізічнымі кнопкамі. Абмежаваная прадукцыйнасць: працэсары Intel Core другога пакалення (Sandy Bridge), хоць і былі магутнымі на момант выпуску, значна саступаюць сучасным чыпам. Адсутнасць падтрымкі новых інструкцый (напрыклад, AVX2) і слабая інтэграваная графіка Intel HD 3000 абмяжоўваюць магчымасці працы з рэсурсаёмістымі задачамі. Адсутнасць сучасных партоў: большасць версій X220 не маюць натыўнага порта USB 3.0 (ён быў даступны толькі ў мадэлях з працэсарам Core i7). Таксама адсутнічае порт HDMI, замест якога выкарыстоўваюцца DisplayPort і VGA. Нагрэў і шум: пад значнай нагрузкай ноўтбук схільны да перагрэву, што прыводзіць да шуму сістэмы ахалоджвання. Корпус можа станавіцца некамфортна гарачым. Нізкая якасць вэб-камеры і мікрафона: убудаваная камера 720p забяспечвае «выцвілы» і «шумны» малюнак, а якасць запісу гуку з мікрафона не адпавядае сучасным стандартам
Мадэрнізацыя Ноўтбук атрымаў прызнанне за высокую рамонтапрыдатнасць і магчымасці мадэрнізацыі. Карыстальнікі могуць лёгка замяніць шматлікаія кампаненты. Дзякуючы сваёй надзейнасці і трывалай канструкцыі (корпус з магніевага сплаву), X220 і дагэтуль застаецца папулярным на другасным рынку у тым ліку і з-за магчымасцей для апгрэйда. Для X220 існуе мноства мадыфікацый, сярод якіх:
Замена мікрасхемы BIOS на больш емістую і ўстаноўка альтэрнатыўных open source прашывак BIOS (Coreboot, Libreboot, Canoeboot, Heads). Першапачаткова на плаце ўсталевана 8 Мб SPI-флэш Winbond W25Q64, ці Macronix MX25L640x, а максімальна магчымы памер для чыпсэта Q67 складае 16 Мб, чаго можна дабіцца напрыклад выкарыстаннем мікрасхем Winbond W25Q128, Macronix MX25L12835E. Замена экрана на FullHD-панэль Замена ўбудаванага Bluetooth-модуля на дадатковы USB 2.0 порт Замена mini pci-e карт wifi на NGFF карты Падтрымка USB 3.0 і магчымасць загрузкі сістэмы з NVMe дыскаў праз карты расшырэння ExpressCard Замена стандартнага для Thinkpad 7.9X5.5 мм раз'ема сілкавання на USB-C Power Delivery Замена ўбудаваных дынамікаў на дынамікі ад MacBook 12 і інш Мадыфікацыі сістэмы ахалоджвання і інш.
Дадаткова Сярод вядомых карыстальнікаў ноўтбука быў брытанскі фізік-тэарэтык Стывен Хокінг. Ён выкарыстоўваў два планшэты ThinkPad X220 Tablet з працэсарам Intel Core i7-2620M для сваёй камунікацыйнай сістэмы.
Зноскі
Спасылкі
Старонка X220 на ThinkWiki ThinkPad-Forum.de X220 Hardware Maintenance Manual McDonnellTech ThinkPad X220 Resources
Катэгорыя:Камп’ютарнае апаратнае забеспячэнне Катэгорыя:Камп’ютары Катэгорыя:Ноўтбукі Катэгорыя:Ноўтбукі Lenovo Катэгорыя:Прадукты Lenovo