Чарлз Роберт Мэцьюрын (; ) — ірландскі пісьменнік, аўтар аднаго з найлепшых гатычных раманаў у сусветнай літаратуры «Мельмот-вандроўнік» (Melmoth the Wanderer).
Стрыечны дзед Оскара Уайлда, які пасля вызвалення з турмы жыў у Францыі пад імем Себасцьян Мельмот.
Раман «Мельмот-вандроўнік» стаў папулярны далёка за межамі Англіі і паўплываў на літаратуру многіх краін Еўропы, уключаючы Расію і Францыю. Кампазіцыйна раман уяўляе сабой рамкавую канструкцыю, дзе па меры чытання разгортваюцца ўсё новыя і новыя гісторыі са зменай апавядальніка, а потым гэтак жа паслядоўна аўтар гэтую канструкцыю замыкае ў адваротным парадку, заканчваючы гісторыяй таго персанажа, з якой пачаўся раман.
Крыніцы
Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі