«Michelle» () — любоўная балада англійскага рок-гурта The Beatles, якая была напісана Полам Мак-Картні (прыпісана Ленану і Мак-Картні) і ўпершыню з’явілася ў альбоме Rubber Soul у 1965 годзе. Песня адрозніваецца ад большасці іншых запісаў The Beatles у першую чаргу тым, што ў яе тэксце выкарыстоўваецца фрагмент на французскай мове. Песня не была выпушчана ў фармаце сінгла ў Вялікабрытаніі і ЗША, аднак у шэрагу еўрапейскіх краін, уключна з Нарвегіяй, была выпушчана сінглам (а пасля выхаду альбома выйшла таксама ў брытанскім міні-альбоме Nowhere Man). У 1967 годзе «Michelle» атрымала прэмію «Грэмі» ў катэгорыі «Песня года».

Пра песню

Гісторыя стварэння Гэта адна з найстарэйшых песень Мак-Картні. Ён пачаў сачыняць яе яшчэ ў 1959 годзе на сваёй першай гітары фірмы «Zenith», якая захавалася ў музыканта і сённяФакты пра песню «Michelle» на сайце music-facts.ru.

Ідэя да напісання песні «Michelle» узнікла ў гады асаблівай цікавасці да культуры Францыі ў Ліверпулі. У тыя гады Мак-Картні часта наведваў вечарынкі, арганізаваныя Осцінам Мітчэлам, настаўнікам Джона Ленана ў ліверпульскім мастацкім каледжы, і прысвечаныя студэнтам. На адной з такіх вечарынак музыкант сустрэў студэнта, які выконваў французскую песню. Паводле ўспамінаў музыканта, гэты чалавек насіў эспаньёлку і быў апрануты ў паласатую цішотку. Неўзабаве Мак-Картні напісаў жартоўную пародыю на гэтую песню, каб пазабавіць сяброў, якія любілі капіяваць незвычайную французскую вымову. Песня заставалася ўлюбёным музычным нумарам музыкантаў аж да 1965 года, пакуль Джон Ленан не прапанаваў грунтоўна папрацаваць над песняй для ўключэння яе ў альбом Rubber Soul. У інтэрв’ю 1980-х гадоў Мак-Картні распавядаў:

«Гэта былі выдатныя вечарынкі ўсю ноч напралёт. Там можна было падчапіць дзяўчыну, што, уласна, і было першачарговай мэтай, выпіць (і гэта было другой мэтай), а яшчэ там можна было крыху пайграць на публіцы. Я памятаю, на мне быў чорны швэдар з высокім каўнерам, я загадкава сядзеў у куце і пайграваў мелодыю, падобную да французскай. Я часам прыкідваўся, што размаўляю па-французску, бо ўсе хацелі быць падобнымі да Сашы Дзістэля.

Праз колькі гадоў Джон спытаў: „Ці памятаеш тую французскую рэч, якую ты граў у Мітчэла?“ Я сказаў: „Так“. Ён адказаў: „Добрая мелодыя, трэба з ёй што-небудзь зрабіць“. Мы заўжды шукалі якія-небудзь новыя мелодыі, бо запісвалі шмат альбомаў, і ў кожным з іх павінна было быць па чатырнаццаць песень, да таго ж мы яшчэ выпускалі сінглы, і матэрыял патрабаваўся немалы»

Мак-Картні вырашыў захаваць французскі настрой песні і звярнуўся па дапамогу да жонкі свайго старога школьнага сябра і выкладчыка французскай мовы Айвена Вогана. Менавіта жонка Вогана прапанавала выкарыстаць у назве песні французскае імя, а таксама запамінальную фразу ў французскім перакладзе, якая б змагла ўдала рыфмавацца з тэкстам песні. «Я адчуваў, што песня „Michelle“ павінна гучаць на французскі манер. Жонка майго сябра выкладала французскую мову, і я папрасіў яе нагаварыць некалькі фраз, з якіх выбраў найбольш удалыя спалучэнні слоў», — распавядаў Мак-Картні.

Воган прапанавала дадаць у песню радок «Мішэль, мая дарагая» (фр. «Michelle, ma belle») і радок «Гэта словы, якія добра пасуюць адно аднаму» (фр. sont les mots qui vont très bien ensemble). Калі Мак-Картні ўпершыню выканаў песню для Ленана, той прапанаваў дадаць у сярэдзіну песні радок «Я кахаю цябе». Такая ідэя прыйшла Ленану незадоўга да таго, як мінулым вечарам ён праслухоўваў кружэлку з запісам песні «I Put a Spell on You» джазавай спявачкі Ніны Сімон, у тэксце якой сустракаліся менавіта такія словы. Пазней Ленан успамінаў:

Запіс песні The Beatles запісалі рытм-трэк за адзін дубль, выкарыстоўваючы ўсе свабодныя дарожкі на магнітафонах у «Эбі-Роўд». Пазней The Beatles вырашылі, што Мак-Картні мог бы запісаць амаль усе інструменты сам.

Першы этап запісу праходзіў 3 лістапада 1965 года з 02:30 да 19:00. Затым з 19:00 да 23:30 The Beatles наклалі асноўны вакал, дадатковыя гітарныя і вакальныя партыі.

Цікавыя факты Часта тэкст песні, напісаны на французскай, успрымаецца некаторымі слухачамі як «Sunday monkey won’t play piano song» (бел. Нядзельная малпачка не сыграе песню на піяніна)Малапрапізмы > Дарвалдаі на сайце fun-with-words.com. Нягледзячы на тое, што песня ў асноўным напісана Полам Мак-Картні, у яе напісанні прыняў удзел і прадзюсар гурта «The Beatles» Джордж Марцін, які сцвярджаў, што менавіта ён напісаў ноты для партыі сола-гітары, якая гучыць у песні двойчы: у сярэдзіне і ў канцы песні, у яе кодзе. Папулярная амерыканская спявачка Мішэль Бранч была названа ў гонар гэтай песні. У СССР і Расіі дзякуючы фільму «Заложніца» (1990) ходзіць міф пра тое, што гэтая песня прысвечана сцюардэсе па імені Мішэль, якая загінула ў натоўпе фанатаў «The Beatles».

У запісе ўдзельнічалі Пол Мак-Картні — бас-гітара і вакал Джон Ленан — акустычная гітара, бэк-вакал Джордж Харысан — гітара і бэк-вакал Рынга Стар — барабаны

Узнагароды Песня «Michelle» атрымала прэмію «Грэмі» ў намінацыі «Песня года» ў 1967 годзе, перамогшы такія песні-намінанты, як «Born Free» (Эндзі Уільямс), «The Impossible Dream» (Рычард Кайлі), «Somewhere My Love» (Рэй Коніф) і «Strangers in the Night» (Фрэнк Сінатра). Перамога была трыумфальнай хаця б таму, што кожны з намінантаў таго года раней цярпеў паразу, удзельнічаючы як мінімум у дзевяці намінацыях. У 1999 годзе «BMI» уключылі песню «Michelle» у спіс лепшых песень XX стагоддзя, змясціўшы яе ў спісе на 42-е месца.

Кавер-версіі

Песню неаднаразова перапявалі іншыя выканаўцы, напрыклад: гурт Overlanders 27 студзеня 1966 года заняў 1-е месца ў англійскім хіт-парадзеРэцэнзія на альбом «Michelle» 1966 года. Песня была выпушчана ў фармаце сінгла і па сваёй папулярнасці не саступала арыгіналу. «Michelle» стала трэцім хітом у творчасці гурта. Адрыяна Чэлентана ў альбоме 1984 года — I miei americani. Томас Андэрс (былы саліст гурта Modern Talking) у 1995 годзе ў сольным альбоме Souled. Томі Эмануэль запісаў інструментальную версію песні для акустычнай гітары. Міна на італьянскай мове (аўтары адаптаванага тэкста — Рыкі Джанка і Віта Палавічыні) у 1967 годзе на праграме Studio Uno. Англа-французскую версію спявачка запісала для свайго альбома Plurale 1976 года. Паводле Масіміліяна Пані, сына Міны, сам Пол Мак-Картні даслаў ёй тэлеграму, у якой гаварылася, што гэта найпрыгажэйшая версія, якую ён чуў. У савецкім тэлеспектаклі 1974 года «Маленькія камедыі вялікага дома» герой адной з пяці сатырычных навэл спектакля («Гукавы ліст»), якога сыграў Аляксандр Шырвінт, выконвае інструментальную імправізацыю песні «Michelle» на фартэпіяна.

Чарты (версія гурта Overlanders)

Нідэрланды Топ 40 з 22 студзеня 1966 годаТыдзень01020304050607080910111213141516Пазіцыя3917601010101012247792228

Крыніцы

Спасылкі Нататкі Алана В. Полака пра песню Біблія The Beatles: Michelle Усе каверы разам: Michelle «Michelle» на YouTube

Катэгорыя:The Beatles