Клас Понтус Арнальдсан (,  — ) — шведскі пісьменнік, журналіст, палітык і пацыфіст, сумесна з Фрэдрыкам Баерам лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру ў 1908 годзе.

Біяграфія У 1881—1887 гадах дэпутат шведскага парламента. Выступаў за нейтралітэт Швецыі і аб’яднанне скандынаўскіх краін.

Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Шведскага саюза міру і арбітражу, створанага ў 1883 годзе.

Удзельнічаў у вырашэнні нарвежскага канфлікту (1895—1905) як прыхільнік аддзялення Нарвегіі ад Швецыі.

Пахаваны на Паўночных могілках у Стакгольме.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.

Спасылкі

Біяграфія Класа Понтуса Арнальдсана на Нобелеўскім сайце Клас Понтус Арнальдсан на сайце Find-A-Grave

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі Катэгорыя:Палітыкі Швецыі Катэгорыя:Пацыфісты