Цэзарый Сцябноўскі (; , Перамышль — , Полацк) — дзеяч грэка-каталіцкай царквы, архіепіскап смаленскі і северскі.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1708 годзе ў Перамышлі ў сям’і Андрэя і Барбары. Да 1732 года ўступіў у базыльянскі ордэн.

У 1733 годзе пачаў навучанне ў Калегіум Урбанум пры Кангрэгацыі пашырэння веры ў Рыме, дзе атрымаў тэалагічную адукацыю. У 1734 годзе быў пасвечаны ў святары.

З 1736 года знаходзіўся ў Рэчы Паспалітай, дзе ў 1736—1740 гадах працаваў візітатарам базыльянскіх манастыроў і сакратаром пратаархімандрыта ордэна Васіля Палатылы. У 1738—1740 гадах займаўся місіянерскай дзейнасцю.

З 1740 года — генеральны пракуратар базыльянскага ордэна ў Рыме; верагодна, у гэты час атрымаў ступень доктара тэалогіі. У 1745 годзе вярнуўся ў Рэч Паспалітую і ўзначаліў Жыровіцкі манастыр і школу пры ім, быў кунсультарам (райцам) Літоўскай правінцыі базыльянаў. Пазней стаў архімандрытам Ануфрыеўскага і Пустынскага манастыроў пад Мсціславам.

З 1754 года — архіепіскап смаленскі і северскі, пасвечаны 16 верасня 1756 года мітрапалітам Фларыянам Грабніцкім. Актыўна пашыраў уплыў уніяцкай царквы ва ўсходніх абласцях Вялікага Княства Літоўскага.

Памёр у Полацку ў 1762 годзе.

Крыніцы

Літаратура ИЮМ. Т. 16. С. 467. ИЮМ. Т. 18. С. 146—149. Ostatnie Stebelskiego prace z autografu wydał, wstępem i przypisami objaśnił Dr. Władysław Seredyński // Scriptores Rerum Polonicarum. Tomus IV. Archiwum Komisyi Historycznej. Kraków: Nakładem Akademii Umiejętności, 1878. S. 372, 395. Wereda Dorota. Stebnowski Cezary // Polski Słownik Biograficzny. T. 43/1. Z. 176. Warszawa–Kraków, 2005. S. 52—53.

Спасылкі

Катэгорыя:Базыльяне Катэгорыя:Тэолагі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1708 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1762 годзе Катэгорыя:Пахаваныя ў Полацку Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага