Баі за Габаль-эль-Увейнат — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горы і прылеглую тэрыторыю ўздоўж мяжы Лівіі і Судана. На баку сіл апошняга прымала ўдзел Лівійская нацыянальная армія (ЛНА).

Сітуацыя З пачаткам суданскага канфлікт ў 2023 годзе мяжа з Лівіяй набыла стратэгічнае значэнне, паколькі яна стала асноўным шляхам забеспячэння для мяцежных Сіл аператыўнай падтрымкі (САП) ад замежных саюзнікаў. Аднак яшчэ да вайны край карыстаўся папулярнасцю ў радыкалаў і гандляроў зброяй і людзьмі як зручны калідор для праходу дзяржаўнай граніцы. Апроч таго, у гэтым рэгіёне таксама знаходзіцца другі па велічыні залаты запас у Афрыцы.

Ход падзей 6 чэрвеня праўрадавыя Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура (АСАД) сутыкнуліся з лівійскім батальёнам «Субул ас-Салам» у раёне гары Аркену, сілы якога прасунуліся на 3 кіламетры ўглыб Судана. Прабурханаўскія крыніцы паведамілі, што двое лівійскіх байцоў былі забітыя і яшчэ двое ўзятыя ў палон. Пазней адбыліся новыя сутыкненні, што прывяло да страт сярод апалчэнцаў АСАД. Па словах камандзіра батальёна «Субул ас-Салам», трое іх байцоў былі захопленыя ў палон, двое суданскіх салдат былі забітыя і як мінімум адзін узяты ў палон.

Па версіі лівійскага боку, сутыкненні былі выкліканыя нападам суданцаў на лівійскі патруль.

11 чэрвеня Узброеныя сілы Судана (УСС) пачалі перакідку войск у край, назваўшы гэта абарончай мерай на выпадак новых магчымых сутыкненняў. САП заявілі, што ўзялі пад кантроль горы.

16 чэрвеня прыхільнікі Дагала захапілі мясцовую ваенную базу і аазіс Караб-эль-Тум, узяўшы пад поўны кантроль прыгранічны рэгіён. Праўрадавыя сілы адступілі на сваю базу ў Эль-Атруне. Тым часам лівійцы і САП накіраваліся да рынку Аль-Катма, здзейсніўшы этнічныя чысткі і разрабаваўшы яго.

Наступствы Каля 4000 чалавек былі перамешчаныя ў выніку баявых дзеянняў, некаторыя ўцекачы знайшлі прытулак у Егіпце, а затым былі вымушаныя перабрацца ў Лівію. Сярод мірных жыхароў Паўночнага штата панавала паніка, паколькі яны асцерагаліся хуткага наступлення САП.

Камандуючы ЛНА Халіфа Хафтар афіцыйна адмаўляў удзел у баях на тэрыторыі Судана.

Крыніцы

Катэгорыя:Чэрвень 2025 года Габаль-эль-Увейнат