Апалон Апалонавіч Карынфскі (; ) — рускі паэт, перакладчык.
Біяграфія Рэдагаваў часопіс «Север», супрацоўнічаў у «Правительственном вестнике» (1895—1904).
Друкаваўся з 1886 года. Аўтар гістарыных балад, лірычных і пейзажных вершаў. Апяваў прыроду, «чыстую прыгажосць»: «Гімн прыгажосці» (1899), «Народная Русь» (1901), «Славянскія бывальшчыны» (1914) і інш. Яго паэзія вызначаецца сузіральнасцю, рацыяналістычнасцю, асобныя вершы — яркай вобразнасцю і вялікай эмацыянальнасцю. Пасля 1917 года амаль не пісаў.
Пераклаў асобныя творы П. Беранжэ, С. Т. Колрыджа, А. Міцкевіча, Ю. Славацкага. Быў знаёмы з Я. Купалам, пераклаў на рускую мову 16 яго вершаў, напісаў біяграфічную даведку пра яго (час. «Педагогический листок», 1914, № 1). Беларусі прысвяціў верш «Літоўскімі палямі».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову